Мексіканская кухня: Розніца паміж версіямі

др
няма тлумачэння праўкі
др (дадатак)
дрНяма тлумачэння праўкі
З першых страў вядомы суп з [[тарцілья|тарцільі]] (sopa a tortilla) — даволі востры прадукт. У курыны булён дадаюць абсмажаныя ў кукурузным [[алей|алеі]] цыбулю і часнык, ачышчаныя ад скуры і семак, дробна нарэзаныя памідоры, чорны перац, кумін, кінзу і востры перац чылі. Сумесь трымаюць на агні паўгадзіны, а затым падаюць у глыбокую місу з драным сырам і смажанымі палоскамі тарцілья шырынёй каля 1 см. У супе тарцільяс разбухаюць і напітваюцца пякучай вільгаццю булёну.
 
Сярод мясных страў першае месца займае [[фахіта]] (Fajita) — абсмажаная на [[грыль|грылі]] [[ялавічына]].
 
З [[гарнір]]аў найбольш распаўсюджаныя рыс і фасоля. Характэрныя спецыі: кінза, перцы [[серана]] (Serrano) і [[халапенья]] (Jalapeno). Спецыфіку стравам мексіканскай кухні надае і соус [[сальса, соус|сальса]].
 
Знакаміты мексіканскі алкагольны напой — [[тэкіла]].
 
== Гл. таксама ==
6 227

правак