Чума: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Чума''' (лац. ''pestis'') - вострае прыродна-ачаговае інфекцыйнае захворванне групы карантынных ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 16:09, 3 кастрычніка 2010

Чума (лац. pestis) - вострае прыродна-ачаговае інфекцыйнае захворванне групы карантынных інфекцый, якое працякае ў выключна цяжкім агульным стане, ліхаманкай, паразай лімфавузлоў, лёгкіх і іншых унутраных органаў, часта з развіццём сепсісу. Захворванне характарызуецца высокай смяротнасцю.

Узбуджальнікам з'яўляецца чумная палачка (лац. Yersinia pestis), адкрытая ў 1894 годзе адначасова двума навукоўцамі: французам Аляксандрам Йерсенам і японцам Кітазата Сібасабура.

Інкубацыйны перыяд доўжыцца ад некалькіх гадзін да 3-6 дзён. Найбольш распаўсюджаныя формы чумы - бубоная і лёгачная. Смяротнасць пры бубонай форме чумы дасягае 95%, пры лёгачнай - 98-99%. У цяперашні час пры правільным лячэнні смяротнасць складае 5-10%.

Вядомыя эпідэміі чумы, якія панеслі мільёны жыццяў, пакінулі глыбокі след у гісторыі чалавецтва.