Ніва (газета): Розніца паміж версіямі

тыднёвік беларусаў у Польшчы
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '''Ніва''', тыднёвік беларусаў у Польшчы, газета, якая выдаецца на [[бел...
(Няма розніцы)

Версія ад 12:31, 16 чэрвеня 2007

Ніва, тыднёвік беларусаў у Польшчы, газета, якая выдаецца на беларускай мове ў Беластоку.

Газета была заснавана ў 1956. Сталася важным чыннікам яднання беларускага насельніцтва. "Ніве" давялося некалькі разоў пацярпець ад афіцыйнай цэнзуры.

Напачатку газету выдавала Беларускае грамадска-культурнае таварыства. Зараз яе выдае Праграмная рада тыднёвіка "Ніва".

Газета асвятляе штодзённае жыццё беларусаў у Польшчы, дзейнасць грамадскіх арганізацый, друкуе матэрыялы па краязнаўстве, змяшчае артыкулы, прысвечаныя актуальным падзеям на Беларусі. Выходзіць старонка для дзяцей "Зорка", перыядычна змяшчаюцца тэматычныя ўкладкі.

Галоўны рэдактар тыднёвіка - Яўген Вапа

Вонкавыя спасылкі