Сусветная эканоміка: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Сусветная эканоміка''' (інтэрэканоміка) — шматузроўневая, глабальная сістэма гаспадаранн...'
(Няма розніцы)

Версія ад 14:21, 4 кастрычніка 2010

Сусветная эканоміка (інтэрэканоміка) — шматузроўневая, глабальная сістэма гаспадарання, якая аб'ядноўвае нацыянальныя эканомікі краін свету на аснове міжнароднага падзелу працы пасродкам сістэмы міжнародных эканамічных адносінаў.

У цэлым сусветную эканоміку можна вызначыць як сукупнасць нацыянальных гаспадарак і недзяржаўных структур, аб'яднаных міжнароднымі адносінамі.

Сусветная эканоміка паўстала дзякуючы міжнароднаму падзелу працы, што пацягнула за сабой як падзел вытворчасці (гэта значыць міжнародную спецыялізацыю), так і яе аб'яднанне - кааперацыю.