Беларуска-кітайскія адносіны: Розніца паміж версіямі

Дыпламатычныя адносіны
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і [[КНР|Кітайскай Народнай ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 11:24, 5 кастрычніка 2010

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай былі ўсталяваныя ў студзені 1992 года.

У цяперашні час паслом Беларусі ў КНР з'яўляецца Анатоль Тозік, паслом КНР у Беларусі - Лу Гуйчэн.

Палітычнае супрацоўніцтва

У сваёй знешняй палітыцы абедзве дзяржавы выказваюцца ў падтрымку стварэння шматпалярнай сістэмы міжнародных адносін і ў цэлым імкнуцца падтрымліваць адзін аднаго на міжнароднай арэне. У прыватнасці, беларускі МЗС падтрымаў КНР у сувязі з беспарадкамі ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне летам 2009 г. Цяперашні стан адносін дзвюх дзяржаў афіцыйна ацэньваецца як стратэгічнае ўзаемадзеянне.

У час свайго візіту ў Кітай у 2005 годзе Аляксандр Лукашэнка заявіў аб двухбаковых адносінах наступнае: «У нас абсалютна адзіныя пазіцыі на міжнароднай арэне, адзіныя канцэптуальныя погляды на светаўладкаванне. У нас няма абсалютна ніякіх праблем ва ўзаемаадносінах. Нашы адносіны - гэта сапраўды адносіны сяброў » На кастрычнік 2010 года запланаваны афіцыйны візіт беларускага прэзілэнта ў Кітай.