Чырвоныя (паўстанне 1863—1864 гадоў): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''«Чырвоныя»''' — дэмакратычная плынь у нацыянальна-вызваленчым руху [[Польшча|Польшчы]], [[Літва|Літвы]], [[Беларусь|Беларусі]] і [[Украіна|Украіны]] напярэдадні і ў час [[Паўстанне 1863–18641863-1864|паўстання 1863-64 гг.]]. У адрозненне ад [[«Белыя»| «белых»]] імкнуліся вызваліцца ад царскага ярма шляхам узброеннага паўстання; нацыянальнае вызваленне звязвалі з дэмакратычнымі пераўтварэннямі. Асноўны кантынгент «чырвоных» — афіцэры, студэнты, дробныя чыноўнікі, рамеснікі, дробнамаянтковая і безмаянтковая шляхта. У ідэалагічных адносінах «чырвоныя» былі неаднародныя і падзяляліся на 2 крылы. Левае крыло — рэвалюцыянеры-дэмакраты, якія выступалі супраць памешчыцкага землеўладання, за правы народаў у барацьбе з самадзяржаўем. Паслядоўныя рэвалюцыянеры ў [[Польшча|Польшчы]] [[Я. Дамброўскі]], [[З. Падлеўскі]], [[І. Хмяленскі]], [[Б. Шварцэ]]; на [[Беларусь|Беларусі]] — [[К. Каліноўскі]], [[А. Трусаў]], [[В. Урублеўскі]]; у [[Літва|Літве]] — [[А. Мацкявічус]], [[З. Серакоўскі]]. Правае крыло (лідэры [[А. Авейдэ]], [[А. Гілер]]) — шляхецкія рэвалюцыянеры, якія выступалі з палавінчатай сацыяльнай і нацыянальнай праграмай: адстойвалі кампенсацыю памешчыкам за зямлю ў выпадку перадачы яе сялянам, вагаліся паміж прызнаннем права Беларусі, Літвы і Украіны на самастойнае развіццё і патрабаваннем аднаўлення Польшчы ў межах [[1772]] г. Асобнае месца сярод іх займалі паслядоўнікі генерала [[Л. Мераслаўскага]], якія прыкрывалі рэвалюцыйнай фразай шавінізм і нацыяналізм і адмоўна ставіліся да рэвалюцыйнага саюзу з рускім народам. Арганізацыйныя цэнтры «чырвоных»: у Польшчы — з кастрычніка [[1861]] г. Гарадскі камітэт (Камітэт руху) у [[Варшава|Варшаве]], пазней [[Цэнтральны нацыянальны камітэт]] у Варшаве; на Беларусі і ў Літве — з восені [[1861]] г. — [[Камітэт руху]] ў [[Вільнюс|Вільні]], пазней [[Літоўскі правінцыяльны камітэт]].
 
== Літаратура ==