Угарыт: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+ {{ізаляваны артыкул|сірата1}}
дадатак
Радок 1:
{{ізаляваны артыкул|сірата1}}
'''Угарыт''' — старажытны горад-дзяржава ў паўночнай [[Фінікія|Фінікіі]], на месцы сучаснай [[Рас-Шамра|Рас-Шамры]] ([[Сірыя]]). Вядомы з пачатку II-га тыс. да н.э. У гэты час ён знаходзіўся пад уплывам [[Егіпет|Егіпта]] і [[Ямхад|Ямхада]]а. З XVII ст. да н.э. Угарыт пад уладай [[Егіпет|Егіпта]], з пачатку XIV ст. да н.э. - — [[Хеты|хетаў]]. Клінапісныя архівы палаца Угарыта даюць магчымасць вызначыць паслядоўнасць кіравання цароў Угарыта: [[Амістамру I]] (пачатак XIV ст. да н.э.), [[Нікмаду II]] (сярэдзіна XIV ст. да н.э.), [[Архалбу]], [[Нікмепа]] (канец XIV — пачатак XIII  стст. да н.э.), [[Амістамру II]] (сярэдзіна XIII ст. да н.э.), [[Ібірану]], [[Нікмаду III]], [[Амурапі]] (канец XIII — пачатак XII  стст. да н.э.). У пачатку XII ст. да н.э. Угарыт быў разбураны землятрасеннем («народамі мора»). На тэрыторыі Угарыта знаходзілася каля 180 земляробчых паселішчаў-абшчын.ю жыхары якіх плацілі падаткі і выконвалі павіннасці на карысць цара. У руках цара былі вялікія зямельныя ўладанні, рамесная вытворчасць, гандаль (тарговыя агенты — тамкары). У Угарыце мелася буйнае царскае земляробчае-жывёлагадоўчая гаспадарка, дзе працавалі залежныя ад цара людзі. Панавальны клас, у руках якога засяроджваліся рухомая маёмасць і рабы, складалі буйныя землеўладальнікі, знаць, якая ваявала на калясніцах (мар’яніімар'яніі), «сябры цара» і вярхушка гандляроў. У архівах Угарыта захаваліся звесткі пра продаж і завяшчанне зямлі. Угарыт з’яўляўсяз'яўляўся цэнтрам міжнароднага гандлю [[Егіпет|Егіпта]], краін [[Эгейскае мора|Эгейскага мора]], Малай Азіі, Двухрэчча і Цэнтральнай [[Сірыя|Сірыі]].
 
== Гл. таксама ==
 
* [[Угарыцкае пісьмо]]
 
== Літаратура ==
* Liverani, M. Storia di Ugarit… - — Roma, 1962.
* Naugayrol, J. Guerre et paix a Ugarit // Iraq. — 1963. — Vol. 25. — Pt. 2. — P.
 
[[Катэгорыя:Фінікія]]