Розніца паміж версіямі "Фінікія"

40 байтаў дададзена ,  10 гадоў таму
др
Угарыт ёсць у тэксце, вікіфікацыя, афармленне
(→‎Гл. таксама: дадатак)
др (Угарыт ёсць у тэксце, вікіфікацыя, афармленне)
{{вызнч|1=Фінікі{{*}}я}}'''Фінікі́я''', паводле [[Біблія|Бібліі]] {{вызн2|1='''Ханаанская зямля}}''' — старажытная краіна [[Блізкі Усход|Блізкага Усходу]], [[рабаўладальніцкі лад|рабаўладальніцкая]] [[дзяржава]] ў паўночнай і цэнтральнай частцы ўсходняга ўзбярэжжа [[Міжземнае мора|Міжземнага мора]] (узбярэжжа сучасных [[Сірыя|Сірыі]] і Лівана[[Ліван]]а). Існавала з канца 3-га тыс. да н.э. да 7 ст. да н.э.
 
Тэрыторыя заселеная з глыбокай старажытнасці. Этнічны склад насельніцтва мяшаны. У канцы 3-га тыс. да н.э. — пачатку 2-га тыс. да н.э. тут пачало складвацца класавае грамадства, узніклі гарады-дзяржавы: [[Угарыт]] (цяпер [[Гас-Шамра]]), Арвід ([[Арад]]), Берута ([[Бейрут]]), Гебал ([[Бібл]]), Сідон ([[Сайда]]), Цір ([[Сур]]), якія вялі паміж сабой барацьбу за гегемонію ў Фінікіі. Асноўныя заняткі насельніцтва: земляробства, рыбалоўства, рамёствы. Вёўся марскі гандаль з Егіптам.
 
У сяр. 2-га тыс. да н.э. Егіпет заваяваў усё [[Міжземнамор'е#Вобласці|Усходняе Міжземнамор’е]]. За панаванне над Фінікіяй у 14 ст. да н.э. з Егіптам змагалася [[Хецкае царства]], і заняло, у выніку, паўночную частку Фінікіі. У пачатку 12 ст. да н.э. гарады Фінікіі пядвергліся апусташэнню розных блізкаўсходніх плямён. Пасля аслаблення егіпецкай і хецкай дзяржаваў у канцы 2-га тыс. да н.э. фінікійскія гарады атрымалі магчымасць самастойнага развіцця. Былі заснаваныя фінікійскія калоніі на Кіпры, Сіцыліі і Сардзініі, у Іспаніі, на поўдні Францыі, на поўначы Афрыкі ([[Карфаген]], Утыка). Развівалася рабаўладальніцкая гаспадарка, памацнеў марскі гандаль, пашырылася [[ліхвярства]], звязанае з гандлем. Рамяство, гандаль і мараходства Фінікіі дасягнулі высокага развіцця і маюць сусветнае значэнне. У Фінікіі створана першая сістэма алфавітнага пісьма.
 
* [[Нефілімава пакаленне]]
* [[Угарыт]]
 
== Літаратура ==