Розніца паміж версіямі "Геаграфія"

64 байты дададзена ,  10 гадоў таму
др
др (→‎Гл. таксама: перанос у навукі пра Зямлю)
 
== Развіццё геаграфіі як навукі, важнейшыя геаграфічныя адкрыцці ==
Некаторыя ўяўленні аб геаграфічных аб'ектах і з'явах меліся ў чалавека ўжо ў глыбокай старажытнасці. Сведчанні гэтага  — малюнкі з'яў прыроды, значковыя карты-схемы, створаныя першабытнымі людзьмі. Але геаграфіі, як навукі ў тыя часы яшчэ не існавала.
 
Радзімай геаграфіі можна лічыць [[Старажытная Грэцыя|Старажытную Грэцыю]]. Менавіта тут з'явіліся першыя ўяўленні аб шарападобнасці Зямлі ([[Платон]]), аб існаванні геаграфічных паясоў ([[Арыстоцель]]), былі створаныя першыя карты свету, сабраныя геаграфічныя звесткі аб [[Еўропа|Еўропе]], [[Блізкі Усход|Блізкім Усходзе]] і Лівіі (Паўночнай Афрыцы). [[Эратасфен]], які жыў у III ст. да н. э. у [[горад Александрыя|г. Александрыя]] ўпершыню даволі дакладна вылічыў радыус Землі, ён жа прапанаваў назваць навуку аб Зямлі “геаграфіяй”«геаграфіяй». [[Страбон]] на мяжы нашай эры ў 17-томнай працы “Геаграфія”«Геаграфія» абагульніў веды старажытнагрэчаскіх навукоўцаў. Старажытнарымскі вучоны [[Пталемей]] у II ст. стварыў першую карту свету з выкарыстаннем сеткі [[геаграфічныя каардынаты|геаграфічных каардынат]].
 
Аднак у Сярэднявечнай Еўропе стала панаваць біблейская карціна свету. Веды антычных навукоўцаў былі незапатрабаванымі, увесь светапогляд засноўвалася на Бібліі. Толькі асобныя падарожнікі пашыралі геаграфічны далягляд еўрапейцаў. Сярод іх: венецыянец [[Марка Пола]], які здзейсніў у другой палове XIII ст. падарожжа ў [[Кітай]]; [[Афанасій Нікіцін]] першы рускі падарожнік па [[Індыя|Індыі]] (XV ст.).
 
Прарыў у адкрыцці еўрапейцамі новых земляў быў зроблены ў канцы XV ст. З гэтага часу пачалася эпоха [[Вялікія геаграфічныя адкрыцці|Вялікіх геаграфічных адкрыццяў]]. Вось найважныя з іх: дасягненне [[X. Калумб]]ам берагоў [[Амерыка|Амерыкі]] ([[1492]]), плаванне [[Васка да Гама|В. ды Гамы]] вакол Афрыкі да берагоў Індыі (1497-99), першае кругасветнае плаванне экспедыцыі [[Ф. Магелан]]а (1519-22), адкрыццё галандцамі берагоў [[мацярык Аўстралія|Аўстраліі]] (пач. XVII ст.), адкрыццё рускімі землепраходцамі [[Сібір]]ы і [[Далёкі Усход|Далёкага Усходу]] (кан. XVI - XVII XVI—XVII стст.). Аднак у той час географы абмяжоўваліся толькі зборам інфармацыі аб краінах і морах.
 
У Новы час (XVII - XIX XVII—XIX стст.) геаграфія стала развівацца, як навука аб тэрытарыяльных заканамернасцях. Нямецкі навуковец Б. Варэн прапанаваў падзяліць геаграфію на спецыяльную (занятую апісаннем асобных краін) і агульную (мае вывучаць агульныя геаграфічныя заканамернасці). Яго суайчыннік [[А. Гумбальдт]] заснаваў вучэнне аб прыродных комплексах (ландшафтах) і вылучыў ландшафтныя зоны на Зямлі. Немец К. Рытэр прапанаваў падзяліць геаграфію на прыродазнаўчую і грамадскую галіны. У Новы час з'явіліся паняцці “фізічная«фізічная геаграфія”геаграфія» (А. Гумбальдт) і “эканамічная«эканамічная геаграфія”геаграфія» ([[М. Ламаносаў]]). Географ і падарожнік XIX стагоддзя [[П. П. Сямёнаў-Цян-Шанскі]] казаў, што прадмет вывучэння геаграфіі  — прырода і дзейнасць чалавека, які змяняе прыроду.
 
Выбітныя падарожнікі Новага часу: брытанец [[Дж. Кук]], які паўторна адкрыў Аўстралію і здзейсніў шматлікія адкрыцці ў [[Акіянія|Акіяніі]]; расійскія мараплаўцы [[М. П. Лазараў]] і [[Ф. Ф. Белінсгаузен]], якія адкрылі [[Антарктыда|Антарктыду]]; шатландзец [[Д. Лівінгстан]]  — даследчык [[Афрыка|Афрыкі]]; выхадцы з [[Беларусь|Беларусі]]  — даследчыкі далёкіх краін: [[І. Д. Чэрскі]] (Сібір), [[І. Дамейка]] ([[Анды]]); [[нарвежцы|нарвежац]] [[Р. Амундсен]], які першым дасягнуў Паўднёвага полюса.
 
Да пачатку XIX ст. геаграфія ператварылася ў сістэму навук. Расійскі навуковец [[В. В. Дакучаеў]] заклаў асновы глебазнаўства і геаграфіі глебаў, А.  І.  Ваейкаў  — кліматалогіі, [[Уладзімір Іванавіч Вярнадскі|У.  І.  Вярнадскі ]] — біягеаграфіі, амерыканец У. Дэвіс  — геамарфалогіі (навукі аб рэльефе). Савецкі навуковец-географ [[Л. С. Берг]] стварыў сучаснае вучэнне аб ландшафтах, [[М. М. Баранскі]] сфармуляваў важныя канцэпцыі эканамічнай геаграфіі. А.  А.  Грыгор'еў упершыню акрэсліў паняцце [[геаграфічная абалонка]], як планетарны комплекс, кампаненты якога знаходзяцца ў цесным узаемадзеянні. Геаграфічная абалонка і яе складовыя часткі  — гэта і ёсць аб'ект вывучэння сучаснай геаграфіі.
 
== Асноўныя крыніцы геаграфічных ведаў ==