Багуслаў Радзівіл: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др афармленне
Радок 1:
[[Image:Bogusław Radziwiłł.PNG|thumb|Багуслаў Радзівіл]]
{{вызнч|1='''Багуслаў Янушавіч}} {{вызн|1=Радзівіл}}РАДЗІВІЛ''' ([[1620]], [[Гданьск]]  — [[1669]]), харунжы літоўскі, канюшы літоўскі, генеральны губернатар Прускага герцагства. Сын кашталяна віленскага [[Януш Радзівіл (1579—1620)|Януша Радзівіла]] і [[Лізавета Соф'я Гогенцолерн|Лізаветы Соф'і Гогенцолерн]].
 
== Біяграфічныя звесткі ==
З сямі гадоў выхоўваўся ў [[ВКЛ]] пад апекай стрыечнага дзядзькі [[Крыштаф Радзівіл «Пярун»|Крыштафа Радзівіла Пяруна]]. У [[1637]] выехаў вучыцца ў [[Нідэрланды]], але кінуў навучанне дзеля ўдзелу ў [[Нідэрландская буржуазная рэвалюцыя, 1568-1648|вайне з іспанцамі]]. Пазней вучыўся ў [[Парыж]]ы ў Акадэміі рыцарскай. Падарожнічаў па Еўропе, удзельнічаў у войнах і міжусобіцах. У [[1648]] вярнуўся ў [[Рэч Паспалітая|Рэч Паспалітую]], калі даведаўся пра [[Антыфеадальная вайна ў Рэчы Паспалітай, 1648-1651|казацкую вайну]]. Для барацьбы з казакамі наняў 2 тыс. [[пяхота|пехацінцаў]], [[рэйтары|рэйтараў]] і [[драгуны|драгунаў]]. У антыказацкіх кампаніях удзельнчаў як генерал каралеўскай гвардыі. Улетку [[1654]] спазніўся пад Шклоў да вялікага гетмана літоўскага [[Януш Крыштафавіч Радзівіл|Януша Радзівіла]] і практычна не ваяваў, у наступным годзе браў удзел у контрнаступе і кіраваў дывізіяй Януша Радзівіла пры аблозе [[Магілёў|Магілёва]], калі той быў хворы. Разам з Янушам Радзівілам з'яўляўся ініцыятарам [[Кейданская ўнія, 1655|Кейданскай уніі]]  — пераходу ВКЛ пад пратэктарат [[Швецыя|Швецыі]]. Перайшоўшы да шведаў, узначальваў брандэнбургскую армію на тэрыторыі [[Герцагства Прусія|Прусіі]] ([[1657]]-[[1658]]), пасля вярнуўся на бок Рэчы Паспалітай і ваяваў супраць Швецыі ў [[Курляндскае герцагства|Курляндыі]].
 
Валодаў вялікай латыфундыяй, пасля смерці бацькі стаў уладальнікам Слуцкага і Капыльскага княстваў, многіх маёнткаў, у выніку шлюбу са сваёй стрыечнай пляменніцай Ганнай Марыяй, дачкой Я. Радзівіла, атрымаў Кейданы, Дубінкі, Біржы, [[Заблудаў]], [[Койданава]], [[Беліца|Беліцу]] і інш., трымаў Мазырскае, Бранскае, Барскае староствы. У [[Слуцк]]у сабраў архіў, бібліятэку (гл. [[Бібліятэка Багуслава Радзівіла]]), дзе зберагаліся каштоўныя рукапісы, у т.л. [[Радзівілаўскі летапіс]] (завяшчаў яе ў 1668 у [[Каралявец]]). Падтрымліваў кальвінісцкія зборы і школы. Збіраў творы мастацтва. Складаў рэлігійныя гімны. Аўтар замалёвак з панарамамі беларускіх гарадоў, эскізаў і праектных чарцяжоў збудаванняў (зберагаюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі). На службе ў Багуслава Радзівіла былі многія вучоныя, дзеячы культуры, у т.л. [[Ю. Нарановіч-Наронскі]], [[С. Незабітоўскі]].
 
Пасля смерці Багуслава Радзівіла яго ўладанні перайшлі да дачкі [[Людвіка Караліна Радзівіл|Людвікі Караліны]] (гл. «[[Нойбургскія маёнткі]]»).
{{літ|1=
|KaIicki B. Bogusław Radziwiłł, koniuszy litewski: Szkic historyczny. Kraków, 1878.
|Габрусь Т. Навошта князю крыла, альбо Ушанаванне Багуслава Радзівіла // Спадчына. 1993. №1.
}}
 
== Бібліяграфія ==
* Informacja domowa i polityczna // Przyczynki do historii domowej w Polsce. Wilno, 1858;
* Autobiografia. Warszawa, 1979.
 
== Літаратура ==
|KaIicki* Kalicki B. Bogusław Radziwiłł, koniuszy litewski: Szkic historyczny. Kraków, 1878;.
|* Габрусь Т. Навошта князю крыла, альбо Ушанаванне Багуслава Радзівіла // Спадчына. 1993. №1№ 1.
 
== У Сеціве ==