Слых: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Больш не распазнаецца як некатэгарызаваны артыкул, removed: {{Няма катэгорый}} using AWB
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 9:
Вонкавае вуха з'яўляецца апаратам, які ўлоўлівае гук. Гукавыя ваганні ўлоўліваюцца вушнымі ракавінамі і перадаюцца па вонкавым слыхавым праходзе да барабаннай балонкі, якая адлучае вонкавае вуха ад сярэдняга.
 
Улоўліванне гуку і ўвесь працэс слухання двума вушамі — [[бінаўральны эфект|бінаўральны слых]] — мае значэнне дзеля вызначэння напрамку гуку.
 
Гукавыя ваганні, якія ідуць ўзбоч, даходзяць да бліжэйшага вуха некалькі раней, чым да іншага. Гэтай нікчэмнай розніцы ў часе прыходу гуку дастаткова, каб вызначыць ягоны напрамак. Сярэдняе вуха з'яўляецца апаратам, які праводзіць гук. Яно ўяўляе сабою паветраную поласць, якая праз слыхавую (Яўстахаву) трубу злучаецца з поласцю насаглыткі. Ваганні ад барабаннай балонкі праз сярэдняе вуха перадаюць злучаныя адно з адным 3 слыхавыя костачкі — малаточак, кавадла і стрэмечка, а апошняе праз балонку авальнага вакна перадае гэтыя ваганні вадкасці, што змешчаная ва ўнутраным вусе, — перылімфе. Дзякуючы слыхавым костачкам, амплітуда ваганняў памяншаецца, а моц павялічваецца, што дазваляе прыводзіць у рух слуп вадкасці ва ўнутраным вусе. Пры моцных гуках адмысловыя цягліцы памяншаюць рухомасць барабаннай балонкі і слыхавых костачак, адаптуючы слыхавы апарат да такіх зменаў раздражняльніка і засцерагаючы ўнутранае.