Палац спорту (Мінск): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Мінскі палац спорту''' — шматфункцыянальны спартыўна-канцэртны комплекс у Мінску. Знах...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:33, 13 кастрычніка 2010

Мінскі палац спорту — шматфункцыянальны спартыўна-канцэртны комплекс у Мінску. Знаходзіцца ў цэнтры горада паміж праспектам Пераможцаў і ракой Свіслач. Палац можа прымаць спаборніцтвы па 22 відах спорту, а таксама канцэрты і іншыя відовішчныя мерапрыемствы. Ёмістасць у спартыўным варыянце складае 3311 гледачоў, у канцэртнай - 4500.

Гісторыя

Праект Рэспубліканскага Палаца спорту быў распрацаваны аўтарскім калектывам інстытута «Белдзяржпраект» у складзе галоўнага архітэктара Філімонава С.Д., архітэктара Малышава В.Н. і галоўнага інжынера праекта Каржэўскага В.У. Будаўніцтва вялося з верасня 1963 да мая 1966 года. Асаблівасцю праекта было асіметрычнае размяшчэнне гледачоў на стацыянарных трыбунах і сцэна на процілеглым баку спартыўнай пляцоўкі. Дадзенае рашэнне ў спалучэнні з выкарыстаннем зборных трыбун у партэры, дазваляла ператвараць арэну ў канцэртную залу. Праект стаў тыпавых і быў паўторна рэалізаваны ў Чэлябінску, Днепрапятроўску, Валгаградзе і Вільнюсе. У 1984 годзе Палац спорту уключаны ў Пералік помнікаў гісторыі і культуры БССР.