Помнік Сталіну (Мінск): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Помнік Сталіну на Цэнтральнай плошчы ў Мінску''' — цэнтральны скульптурны твор Мінск...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:46, 13 кастрычніка 2010

Помнік Сталіну на Цэнтральнай плошчы ў Мінску — цэнтральны скульптурны твор Мінска ў сталінскі перыяд гісторыі Беларускай ССР. Быў створаны аўтарскім калектывам скульптараў З. І. Азгура, А. А. Бембеля, А. К. Глебава і С. І. Селіханава. Фігура кіраўніка савецкай дзяржавы І. В. Сталіна ўзносілася на вышыню каля 10 метраў (разам з пастаментам). Акрамя Цэнтральнай плошчы, помнікі Сталіну таксама былі ўстаноўлены ў парку «Прафінтэрн» (цяпер - парк ім. М. Горкага), а таксама ля ўваходу ў бібліятэку ім. Леніна.

Гісторыя помніка

Бронзавая скульптура была адлітая па загадзя падрыхтаванай мадэлі помніка, вылепленая з гліны. Помнік быў адкрыты 21 верасня 1952 г.. Цэнтральная плошча была запоўненая цалкам - сабраліся некалькі дзясяткаў тысяч чалавек.

Мітынг, прысвечаны адкрыццю манумента, адкрыў сакратар Мінскага абласнога камітэта КП (б) Б К.Т. Мазураў.

Помнік быў дэмантаваны 3 лістапада 1961 г.