Кампанія (Італія): Розніца паміж версіямі

рэгіён у Італіі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Кампанія''' (іт. і неап. Campania) - адміністрацыйны рэгіён у Італіі. == Геаграфія == Кам...'
(Няма розніцы)

Версія ад 07:49, 14 кастрычніка 2010

Кампанія (іт. і неап. Campania) - адміністрацыйны рэгіён у Італіі.

Геаграфія

Кампанія распасціраецца ўздоўж узбярэжжа Тырэнскага мора ад Лацыё на поўначы да Базілікаты на паўднёвым захадзе. На ўсходзе рэгіён мяжуе з Малізэ і Апуліяй. Кампанія падзелена на пяць правінцый: Авеліна, Бэнэвента, Казерта, Неапаль і Салерна. Сталіцай рэгіёну з'яўляецца горад Неапаль. Па тэрыторыі (13595 км ²) яна стаіць на дванаццатым месцы сярод 20-ці правінцый Італіі.

У склад рэгіёну ўваходзяць таксама астравы Неапалітанскага заліва: Іск'я, Прачыда і Капры.

На тэрыторыі Кампаніі знаходзіцца дзеючы вулкан Везувій.

Насельніцтва рэгіёну складае 5812,962 чалавек, шчыльнасць насельніцтва - 428 чалавек / кв км.