{{вызнч|1=Іван І Данілавіч}}, {{вызн2|1=Іван Каліта}} ([[1288]] — [[31 сакавіка]] [[1340]], [[Масква]]), князь маскоўскі з [[1325]] да [[1340]], Вялікі князь уладзімірскі (ярлык ад хана ў [[1331]]) да [[1340]], князь наўгародскі c [[1328]] па [[1337]]. Сын маскоўскага князя [[Даніл Аляксандравіч|Даніла Аляксандравіча]]. Іван Каліта першым з князёў пачаў называць сябе «вялікім князем усяе Русі».
Мянушку «Каліта» атрымаў за сваё багацце ([[Машна|Каліта]] — старадаўняя славянская назва грашовай сумкі, ад цюркскага слова калта — кашалёк, невялікая скураная сумачка, якую насілі на поясе, у сучасных цюрскіх мовах, напрыклад у казахскай, калта азначае кішэню).