Апулія: Розніца паміж версіямі

рэгіён у Італіі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Апулія''' — вобласць у Італіі. == Геаграфія == Апулія - самы ўсходні рэгіён Італіі...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:05, 14 кастрычніка 2010

Апулія — вобласць у Італіі.

Геаграфія

Апулія - самы ўсходні рэгіён Італіі: мыс Атранта ля Салента знаходзіцца прыкладна ў 80 км ад берагоў Албаніі - гэта самая ўсходняя кропка краіны.

Рэгіён абмываецца Адрыятычным і Іанічным морамі і мае самую доўгую берагавую лінію сярод кантынентальных рэгіёнаў. Сухапутныя межы рэгіёну праходзяць прыблізна па рэках Фарторэ і Брандана з прытокамі.

Ландшафт - раўнінны на 53,3%, на 45,3% ўзгорысты і толькі 1,5% займаюць горы, што робіць рэгіён найменш гарыстым у Італіі. Самыя высокія горы - Монці-Даўні, ці, інакш, Субапеніна-Даўна (іт.), з вяршынямі Карнакія (Monte Cornacchia) - 1152 м і Кальва (Monte Calvo) вышынёй 1055 м.