Кантагіёзны малюск: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Кантагіёзны малюск''' (новалац. molluscum contagiosum) уяўляе скурнае захворванне, прычынай якога з'я...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:26, 15 кастрычніка 2010

Кантагіёзны малюск (новалац. molluscum contagiosum) уяўляе скурнае захворванне, прычынай якога з'яўляецца вірусная інфекцыя. Звычайна пашкоджваецца скура, часам - слізістыя абалонкі. Найбольш часта інфекцыя ўзнікае ў дзяцей ва ўзросце ад аднаго да дзесяці гадоў. Інфекцыя перадаецца пры непасрэдным кантакце з хворым або праз забруджаныя прадметы ўжытку.

Узбуджальнік

Вірус інфільтруе толькі чалавека, не пераносіцца жывёламі, блізкі да вірусаў воспы. Існуе 4 тыпу віруса кантагіёзнага малюска (MCV-1, MCV-2, MCV-3, MCV-4). З іх найбольш распаўсюджаны MCV-1, а MCV-2 звычайна выяўляецца ў дарослых і часта перадаецца палавым шляхам. Таксама можа перадавацца праз ваду (напрыклад, басейн). Унутры ўтварэння знаходзіцца вадкасць, праз якую ён пераносіцца і размнажаецца.