Паўднёваафрыканская лісіца: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Паўднёваафрыканская лісіца''' (''Vulpes chama'') - від лісіц, распаўсюджаны на поўдні афрыканскага...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:38, 15 кастрычніка 2010

Паўднёваафрыканская лісіца (Vulpes chama) - від лісіц, распаўсюджаны на поўдні афрыканскага кантынента.


Знешні выгляд

Афарбоўка поўсці паўднёваафрыканскай лісіцы вагаецца ад чорнага да серабрыста-шэрага з лёгкім жаўтаватым адценнем па баках і на жываце. Кончык хваста заўсёды чорны. Даўжыня цела складае 45-61 см, даўжыня хваста 30-40 см, вышыня ў карку 28-33 см, а вага ад 3,6 да 5 кг.

Распаўсюджанне

Паўднёваафрыканская лісіца распаўсюджана ў Паўднёвай Афрыцы ад Зімбабве да Анголы. Яе асяроддзем пасялення з'яўляюцца галоўным чынам адкрытыя саваны і паўпустыні.