Ціхаходкі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 11:
* '''Атмасфера''': ажывае пасля паўгадзіннага знаходжання ў вакууме. Даволі доўга могуць знаходзіцца ў атмасферы серавадароду, вуглякіслага газу.
* '''Ціск''': Пры эксперыменце японскіх біяфізікаў ціхаходак, якія "спалі", змяшчалі ў герметычны пластыкавы кантэйнер і апускалі яго ў запоўненую вадой камеру высокага ціску, паступова давёўшы яго да 600 Мпа (каля 6000 атмасфер), што амаль у 6 разоў вышэй за ўзровень ціску ў самой нізкай кропцы [[Марыянскі жолаб|Марыянскай западзіны]]. Пры гэтым усё роўна, які вадкасцю быў запоўнены кантэйнер: вадой ці нетоксичным слабым растваральнікам перфторвуглеродаў С8F18, - вынікі па выжывальнасці супадалі.
* '''Адкрыты космас''': Пры эксперыменце шведскіх навукоўцаў, ціхаходак відаў ''Richtersius coronifer'' і ''Milnesium tardigradum'' падзялілі на тры групы. Адна з іх па прыбыцці на арбіту апынулася ва ўмовах вакууму і была падвергнутая ўздзеянню касмічнай радыяцыі. Іншая група, акрамя гэтага, таксама падвергнулася апрамяненню ультрафіялетам А і В (280 - 400 нм). Трэцяя група жывёл выпрабавала ўздзеянне поўнага спектру ультрафіялету (116 - 400 нм). Усе ціхаходкі знаходзіліся ў стане анабіёзу. Пасля 10 дзён, праведзеных у адкрытым космасе, практычна ўсе арганізмы былі высушанымі, але на борце касмічнага апарата ціхаходкі вярнуліся да нармальнага стану. Большасць жывёл, якія падвергліся апрамяненню ультрафіялетам з даўжынёй хвалі 280 - 400 нм, выжылі і апынуліся здольнымі да ўзнаўлення. Аднак ультрафіялетавае апрамяненне аказала крытычнае ўздзеянне, толькі 12% жывёл другой групы выжылі, усе яны належалі да віду ''Milnesium tardigradum''. Тым не менш, асобіны, якія выжылі, змаглі даць нармальнае патомства, хоць іх пладавітасць апынулася ніжэй, чым у кантрольнай групы, якая знаходзілася на Зямлі. Усе жывёлы з трэцяй групы загінулі праз некалькі дзён пасля вяртання на Зямлю.
 
{{няма таксанаміі}}