Ампутацыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5:
== Гісторыя ==
Ампутацыя - адна з найстаражытнейшых аперацый. [[Гіпакрат]] праводзіў ампутацыю ў межах мёртвых тканак, пазней Цэльс прапанаваў праводзіць яе захопліваючы здаровыя тканкі, што было больш мэтазгодна, але ў сярэднія стагоддзі ўсё гэта было забыта. У XVI стагоддзі Парэ прапанаваў перавязку сасудаў замест прыпякання гарачым жалезам або апусканнем ў гарачы алей, потым Луі Пці стаў прыкрываць куксу скурай, і ў XIX стагоддзі Пірагоў прапанаваў касцёва-пластычныя аперацыі.
 
== Класіфікацыя ампутацый ==
* '''1. Па часе выканання (па П. А. Купрыянава - Н. Н. Бурдэнка)'''
* Першасныя (у парадку першаснай хірургічнай апрацоўкі)
** Раннія
** Познія
* Другасныя (з нагоды ускладненняў)
* Паўторныя (рэампутацыі)
 
* '''2. Па спосабе ўсячэння мяккіх тканак'''
* Кругавыя
* Аднамомантныя (гільяціны) - адзіная перавага: выконваецца вельмі хутка
* Двухмоментныя
* Трохмомантная конус-кругавая ампутацыя сцягна паводле М. І. Пірагова
* Эліпсападобная
* Акраўкавыя
** Аднаакраўкавыя
** Двухакраўкавыя (з пярэдня-заднімі і косабакавымі акраўкамі)
 
* ''' 3. У адносінах да надкосніцы'''
* Субперыястальныя (пластычны спосаб, пры якім абапіл косткі пакрываецца акраўкамі надкосніцы з дадзенай часткі)
* Апериостальные (спосаб ампутацыі ў дарослых, пры якім на працягу 4 см застаецца аголеная костка)
* Сегментарныя (спосаб ампутацыі ў дзяцей, пры якім агаляецца толькі тая частка косткі, якая перапільваецца)
 
* '''4. Па спосабе закрыцця касцявога абапіла'''
* Косткапластычныя (напр., ампутацыя галёнкі паводле Пірагова, паводле Біра, ампутацыя сцягна паводле Грыці-Шыманоўскага-Альбрэхта)
* Перыёстапластычныя
* Тэнапластычныя (напр., ампутацыя сцягна паводле Календэра)
* Міёпластычныя (над абапілам косткі цягліцы сшываюцца практычна заўсёды, акрамя цяжкіх агнястрэльных раненняў, анаэробнай інфекцыі, сасудзістай паталогіі)
* З пластыкай скурна-падскурна-фасцыяльнымі акраўкамі
* Без закрыцця куксы
 
[[Катэгорыя:Хірургія]]