Скура: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дадатак
Радок 1:
'''Скура'''   анатамічны орган, вонкавае покрыва арганізма пазваночных [[жывёлы|жывёл]], абараняе цела ад шырокага спектру знешніх уздзеянняў, удзельнічае ў дыханні, тэрмарэгуляцыі, абменных і многіх іншых працэсах. Акрамя таго, скура ўяўляе сабой масіўнае рэцэпторнае поле розных відаў павярхоўнай адчувальнасьці (болю, ціску, тэмпературы і г. д.).
 
Яна адрозніваецца па сваёй структуры, хімічным складзе і паходжанні ад покрываў іншых жывёл, такіх як экзаскелет ў некаторых беспазваночных.
 
Асноўныя функцыі скуры — гэта абарона цела ад механічных пашкоджанняў і патагенных мікраарганізмаў, а таксама празмернай страты вады. Яна служыць для ізаляцыі, рэгуліроўкі тэмпературы, там знаходзіцца частка рэцэптараў для пачуццяў.
 
У сысуноў скура самы вялікі орган, частка дыхальнай сістэмы, яна ўключае ў сябе некалькі ўзроўняў эктадэрмальных тканін. Усе сысуны маюць валасы на скуры, нават тыя, што жывуць у моры. Скуры іншых пазваночных адрозніваюцца ад скуры сысуноў. Скура рэптылій і рыб пакрыта цвёрдай ахоўнай луской, а птушак — пёрамі. Скура амфібій часткова адкрыта да пранікнавення і дазваляе осмас пэўных рэчываў.
 
Скура складаецца з двух асноўных пластоў — эпідэрмісу і дэрмы. Ніжэй дермы ляжыць ўнутраны пласт — падскурнай клятчаткі (гіпадэрмы), які фарміруецца ў асноўным з тлушчавых клетак у розных частках цела з рознай таўшчынёй. Эпідэрміс складаецца з 2 пластоў. У аснове эпідэрмісу пігментныя клеткі, якія змяшчаюць меланін, які надае скуры колер.
 
[[Катэгорыя:Анатомія жывёл]]