Універсітэт Буэнас-Айрэса: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Універсітэт Буэнас-Айрэса''' (ісп. Universidad de Buenos Aires, UBA) — найбуйнейшы універсітэт [[Аргентын...'
(Няма розніцы)

Версія ад 21:52, 26 кастрычніка 2010

Універсітэт Буэнас-Айрэса (ісп. Universidad de Buenos Aires, UBA) — найбуйнейшы універсітэт Аргентыны, заснаваны 12 жніўня 1821 года ў горадзе Буэнас-Айрэс; складаецца з 13 факультэтаў, шасці клінік і 10 музеяў, звязаны з трыма вышэйшымі школамі: «Нацыянальны каледж Буэнас-Айрэса», «Вышэйшая школа камерцыі Карласа Пелегрыні» і «Інстытут вольнай другой адукацыі».

Універсітэт лічыцца самым прэстыжным ва ўсёй Лацінскай Амерыцы. Як усе астатнія нацыянальныя аргентынскія універсітэты, фінансава залежыць ад дзяржавы, тым не менш ён лічыцца незалежным, аўтаномным, свецкім і бясплатным (у тым ліку і для замежнікаў). З прычыны, што ўніверсітэт з'яўляецца аўтаномным, ён мае сваю сістэму кіравання, створаную з часоў універсітэцкай рэформы ў 1918 годзе прадстаўнікамі настаўнікаў, студэнтаў і выпускнікоў.

Выбітныя выпускнікі