Праект беларускай азбукі (Карусь Каганец): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
New page: Вядомы пісьменнік, мовазнаўца-самавук '''Карусь Каганец''' шмат ўвагі надаваў белар...
(Няма розніцы)

Версія ад 02:25, 26 лістапада 2006

Вядомы пісьменнік, мовазнаўца-самавук Карусь Каганец шмат ўвагі надаваў беларускай азбуцы. Ён вывучаў кірыліцу, лацініцу, арабіцу і іншыя азбукі, намагаючыся вылучыць найбольш прыдатныя для перадачы беларускіх гукаў знакі. Таксама ён спрабаваў скласці ўласнабеларускі алфавіт. Чарнавік гэтага праекту захаваўся да нашых дзён [1].

Пачынаецца рукапіс разважаннямі аўтара аб найважнейшым, з ягонага гледзішча, прынцыпе, на якім павінен грунтавацца алфваіт -- найбольш поўнай адпаведнасці паміж гукамі і літарамі:

"Даўно людзі стараюцца наладзіць пісьменнасць так, штобы яна была як можна прасцейша, а затым і лягчэйша для навучання. Адно яны разумеюць, што чым у абэцадле меней знакаў, то яно лягчэйшае, а па майму разуменню трохі не так, бо калі мала знакаў зычных, то на адзін зык прыходзіцца ставіць колькі знакаў, як, прымерам, у англікаў, французаў. Да навошта далёка шукаці, калі ў нашых суседзяў палякаў, калі трэба паставіць х, ч,ш, то мусіма пісаці ch, cz, sz, што дужа затрудняе навуку граматы. Калі бо прыняці на ўсякі зыкасаблівы знак, то хоч будзе трудней трохі наўчыцца гэтых знакаў, но пісаці ўжо будзе шмат лягчэй. І славянскае абэцадла і е найлепшае з усіх еўрапейскіх, бо яно падходзіць да ўсіх славянскіх гутарак, адно пачамусь закінулі, а пільнуючыся якойсь-та можы, стараюцца пісаці латынскімі знакамі, каторыя ні да адной з цяперашніх моваў не падходзяць, а тым болей да беларускае мовы, катора багата зыкамі."[2].

За аснову сваёй азбукі Каганец рускі варыянт традыцыйнай кірыліцы, надаўшы адрозны ад традыцыйнага сэнс літарам е, ъ, ѡ, . Таксама ён прапанаваў тры новыя літары:ε, γ, . Літара е прызначалася для перадачы галоснага перадняга раду сярэдняга пад'ёму пасля цвёрдых зычных ва ўсіх складах незалежна ад націску, літара ε -- для перадачы гэтага ж гука пасля мяккіх зычных пад націскам, літара -- для перадачы ўсіх галосных сярэдняга і ніжняга пад'ёму ў ненаціскных складах пасля цвёрдых зычных, за выключэннем канцовага адкрытага складу, у якім памянёныя гукі, на думку аўтара, у большасці беларускіх гаворак адрозніваюцца паміж сабою ў вымаўленні і пагэтаму на пісьме павінны перадавацца асобнымі літарамі (е, а, о), літара ѡ -- для перадачы галоснага задняга раду ніжняга пад'ёму о, які "можна гаварыць, калі з яго, пачынаецца слова, як го або во, а калі ўсярэдзіне слова, то як оў", літара γ -- для перадачы г з прыдыханнем, "прымерам γуліца -- вуліца або гуліца", літара -- для перадачы гука ц на месцы этымалагічнага мяккага т. Карусь Каганец указваў на неабходнасць прыняцца асобнай літары і для мяккага д, якое "беларускы найбольш гавораць востра, з прысвістам і цяперашнія пісьменнікі пішуць дз".


  1. Чарнавы варыянт праекту знаходзіцца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Нацыянальнай бібліятэкі РБ
  2. Цытата прыведзена без поўнага захавання аўтраскай арфаграфіі і пунктуацыі