Анры Лафантэн: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Анры Лафантэн''' (фр. Henri La Fontaine, 22 красавіка 1854 - 14 мая 1943) — бельгійскі юр...'
(Няма розніцы)

Версія ад 09:48, 28 кастрычніка 2010

Анры Лафантэн (фр. Henri La Fontaine, 22 красавіка 1854 - 14 мая 1943) — бельгійскі юрыст, старшыня Міжнароднага бюро міру з 1907 па 1943 год, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1913).

Біяграфія

Быў інтэрнацыяналістам, прыхільнікам Лігі Нацый, выказваўся на карысць раззбраення і вырашэння міжнародных спрэчак шляхам арбітражу. Ён удзельнічаў у дзейнасці Міжнароднага бюро міру, дзе з 1907 года займаў пасаду старшыні. За сваю дзейнасць у 1913 годзе быў уганараваны Нобелеўскай прэміяй міру «як праўдзівы лідэр народнага руху за мір у Еўропе». Лафантэн быў членам бельгійскай дэлегацыі на Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919 года, а таксама прадстаўляў сваю краіну на асамблеі Лігі Нацый у 1920-м. Памёр у 1943 годзе ў Бруселі ва ўзросце 89 гадоў.