Праект беларускай азбукі (Карусь Каганец): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
моды
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
Вядомы пісьменнік, мовазнаўца-самавук '''[[Wp/be/Карусь Каганец|Карусь Каганец]]''' шмат ўвагі надаваў беларускай [[Wp/be/Азбука|азбуцы]]. Ён вывучаў [[Wp/be/Кірыліца|кірыліцу]], [[Wp/be/Лацініца|лацініцу]], [[Wp/be/Арабіца|арабіцу]] і іншыя азбукі, намагаючыся вылучыць найбольш прыдатныя для перадачы беларускіх гукаў знакі. Таксама ён спрабаваў скласці ўласнабеларускі алфавіт. Чарнавік гэтага праекту захаваўся да нашых дзён <ref>Чарнавы варыянт праекту знаходзіцца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Нацыянальнай бібліятэкі РБ</ref>.
 
Пачынаецца рукапіс разважаннямі аўтара аб найважнейшым, з ягонага гледзішча, прынцыпе, на якім павінен грунтавацца алфваіталфавіт -- найбольш поўнай адпаведнасці паміж гукамі і літарамі:
 
''"Даўно людзі стараюцца наладзіць пісьменнасць так, штобы яна была як можна прасцейша, а затым і лягчэйша для навучання. Адно яны разумеюць, што чым у абэцадле меней знакаў, то яно лягчэйшае, а па майму разуменню трохі не так, бо калі мала знакаў зычных, то на адзін зык прыходзіцца ставіць колькі знакаў, як, прымерам, у англікаў, французаў. Да навошта далёка шукаці, калі ў нашых суседзяў палякаў, калі трэба паставіць х, ч, ш, то мусіма пісаці ch, cz, sz, што дужа затрудняе навуку граматы. Калі бо прыняці на ўсякі зык асаблівы знак, то хоч будзе трудней трохі наўчыцца гэтых знакаў, но пісаці ўжо будзе шмат лягчэй. І славянскае абэцадла і е найлепшае з усіх еўрапейскіх, бо яно падходзіць да ўсіх славянскіх гутарак, адно пачамусь закінулі, а пільнуючыся якойсь-та моды, стараюцца пісаці латынскімі знакамі, каторыя ні да адной з цяперашніх моваў не падходзяць, а тым болей да беларускае мовы, катора багата зыкамі."''<ref>Цытата прыведзена без поўнага захавання аўтарскай арфаграфіі і пунктуацыі</ref>.