Розніца паміж версіямі "Цэнтральны працэсар"

афармленне
(Новая старонка: 'right|thumb|Крышталь [[мікрапрацэсара Intel 80486DX2 (фактычны памер: 12×6,75 мм) ва ўпак...')
 
(афармленне)
[[Image:80486dx2-large.jpg|right|thumb|Крышталь [[мікрапрацэсар]]а [[Intel 80486DX2]] (фактычны памер: 12×6,75 мм) ва ўпакоўцы.]]
 
'''Цэнтральны працэсар''' ({{lang-en|Central Processing Unit, CPU}}) – частка [[камп'ютар]]най сістэмы, якая выконвае інструкцыі [[Праграма|праграм]], і з'яўляецца асноўным элементам, які выконвае функцыі камп'ютара. Цэнтральны працэсар паслядоўна выконвае кожную інструкцыю праграмы для ажыццяўлення асноўных арыфметычных, лагічных і аперацый ўводу/вываду. Тэрмін выкарыстоўваецца ў камп'ютарнай індустрыі па крайняй меры з пачатку 1960-х гадоў.<ref>{{cite web | title = Weik, Martin H., A Third Survey of Domestic Electronic Digital Computing Systems | url = http://ed-thelen.org/comp-hist/BRL61.html}}</ref> І хаця форма, выгляд і прымяненне працэсараў моцна змянілася з тых часоў, іх асноўныя аперацыі застаюцца такімі ж.
 
Раннія працэсары спецыяльна распрацоўвалі як частку буйнейшага, часам адзінага ў сваім родзе, камп'ютара. Аднак, гэты дарагі метад праектавання карыстальніцкіх працэсараў для канкрэтнага прымянення ў значнай ступені саступіў месца распрацоўцы працэсараў масавай вытворчасці, якія зроблены для адной або некалькіх мэтаў. Гэта тэндэнцыя стандартызацыі ў цэлым пачалося ў эпоху дыскрэтных [[транзістар]]ных [[мэйнфрэйм]]аў і міні-ЭВМ, і хутка паскорылася з распаўсюджаннем [[Інтэгральная схема|інтэгральных схем]]. Інтэгральныя схемы далі магчымасць распрацоўваць больш складаныя працэсары, і вырабляць іх з тэхналагічнымі допускамі парадку [[нанаметр]]аў. Мініяцюрызацыя і стандартызацыя працэсараў павялічылі прысутнасць гэтых лічбавых прылад у сучасным жыцці далёка за межы спецыялізаванага ўжывання выдзеленых вылічальных машын. Сучасныя мікрапрацэсары прысутнічаюць у цэлым шэрагу рэчаў, ад [[Аўтамабіль|аўтамабіляў]] да [[Мабільны тэлефон|мабільных тэлефонаў]] і [[Цацка|цацак]] для дзяцей.
Ананімны ўдзельнік