Прылада: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Прылада''' або '''прыбор''' : спецыяльнае прыстасаванне, механізм, снасць, апарат, прызна...'
(Няма розніцы)

Версія ад 21:51, 31 кастрычніка 2010

Прылада або прыбор : спецыяльнае прыстасаванне, механізм, снасць, апарат, прызначаныя для выканання пэўнай работы (напрыклад, вымярэння, рэгулявання, кантролю, награвання і г.д.).[1]

Гл. таксама: прыладабудаванне, вымяральныя прылады.

У шырэйшым сэнсе «прыладай» (адз.л.) могуць называць наогул усякае прыстасаванне для выканання нейкай работы або дзеяння (прылады працы, прылады вытворчасці, сельскагаспадарчыя прылады), а «прыборам» (адз.л.) або «прыладамі» (мн.л.) могуць называць набор або камплект прадметаў для выканання аднаго працэсу, напрамку работ (напрыклад, чарнільны або сталовы прыбор, рыбалоўныя або спартыўныя прылады).

У Беларускай савецкай энцыклапедыі (1969 – 1975) гэты тэрмін у яго вузкім значэнні даецца толькі як «прылада», у Руска-беларускім палітэхнічным слоўніку (1997 – 1998), складзеным у Інстытуце мовазнаўства НАН РБ — выключна як «прыбор»; у Тлумачальным слоўніку беларускай мовы (4-е выд., 2005), складзеным у Інстытуце мовазнаўства, і ў Беларускай энцыклапедыі (1990-я – 2000-я гг.) тэрміны «прылада» і «прыбор» даюцца як раўназначныя, але вытворныя тэрміны даюцца толькі для варыянту «прыбор».

Зноскі

  1. ТСБМ-2005, С.508,513; БелСЭ, Т.8, С.598,599; БелЭн, Т.13, С.55,69.

Шаблон:Літ