Арагонская мова: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dalibor (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
інтэрвікі
Радок 12:
}}
 
'''Арагонская мова'''(Fabla Aragonese, luenga Aragonese) — гiсторычная [[раманскiя_мовы|раманская]] мова [[Iспанiя|iспанскай]] правiнцыi [[Арагон]]. Раней лічылася дыялектам iспанскай, але сёння усё больш даследчыкаў разглядаюць яе як асобную мову.<ref>http://www.ethnologue.com/show_language.asp?code=arg.</ref>
.
 
== Гiсторыя ==
 
Да [[1478]] года арагонская мова ўжывалася як афіцыйная на раўні з [[каталонская_мова|каталонскай]] ў каралеўстве Арагон. Пасля аб’яднанняаб'яднання каралеўства з Кастыліяй пачала знiкаць. Напачатку XX стагоддзя захавалася толькi ў вёсках на поўначы правiнцыi. Час дыктатуры [[Франко]] стаў для гэтай мовы, як і для астатніх рэгіянальных моваў Іспаніі, цяжкім выпрабаваннем  — яе фактычна забаранілі.<ref>Aragonese language — Definition and Overview http://www.wordiq.com/definition/Aragonese_language</ref>. Наступствы для мовы былi амаль фатальнымi. Апошні перапiс паказаў, што на арагонскай, як на роднай мове, размаўляе каля 10 тысяч чалавек. Яшчэ каля 20 тысяч трошкі ведаюць яе ці ўжываюць як другую мову (гэта стала магчыма дзякуючы руху за выратаванне і развіццё мовы — так званы, «рух араганесiстаў») .<ref>Адзiн з сайтаў арагонесiстаў [http://www.chobenalla.org/ ]</ref>.
 
== Дыялекты ==
Амаль кожная вёска на поўначы Арагону мае сваю гаворку. Гаворкі аб’ядноваюццааб'ядноваюцца ў тры асноўныя дыялекты. Гэта ускладняе стварэнне адзiнага варыянта лiтаратурнай мовы.
 
== Асноўны рысы ==
Арагонская мова мае шмат адрозненняў ад iспанскай ў фанетыцы i лексiцы. Некаторыя рысы паказваюць яе роднасць да [[каталонская_мова|каталонскай мовы]] i гасконскага дыялекта [[аксiтанская_мова|аксітанскай мовы]].
 
== Статус ==
У 1997 годзе ў парламенце Арагону быў прапанаваны праект Закону пра мовы з мэтай надаць арагонскай мове статус афiцыйнай. Праект яшчэ знаходзiцца ў распрацоўцы.<ref> Закон пра мовы Арагону [http://www.heraldo.es/noticias/aragon/la_dga_define_aragones_catalan_como_lenguas_propias_pero_oficiales.html].</ref>.
Арагонская мова ужываецца таксама у літаратуры i музыцы. Выдадзена некалькі слоўнікаў. Таксама яна выкладаецца як прадмет у некаторых школах.
Радок 31:
{{зноскі}}
 
== Спасылкi ==
* http://www.charrando.com/
* http://www.academiadelaragones.org/
 
[[Катэгорыя:Мовы]]
 
[[ru:Арагонский язык]]