Віленская археалагічная камісія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1=Віленская археалагічная камісія}} - навукова асветная ўстанова [[1855]]-[[1865]], якая займалася зборам і даследаваннем помнікаў старажытнасцей на тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]] і [[Літва|Літвы]]. Створана па ініцыятыве [[Я. П. Тышкевіч]]а пры [[Віленскі музей старажытнасцей|Віленскім музеі старажытнасцей]]. У склад камісіі ўваходзілі Я. П. Тышкевіч (старшыня), [[М. Балінскі]] (віцэ-старшыня), [[А. К. Кіркор]], [[Ю. І. Крашэўскі]], [[Т. Нарбут]], [[А. С. Плястар]], [[У. Сыракомля]], [[К. П. Тышкевіч]] і інш. Камісія збірала матэрыялы па гісторыі краю, звесткі пра старажытныя находкі і ўладальнікаў археалагічных матэрыялаў, наладжвала археалагічныя экспедыцыі, абмеркаванняў вынікаў іх працы, заслухоўвала даклады і рэфераты па гісторыі краю, пра побыт і фальклор насельніцтва, вывучала матэрыяльную і духоўную культуру паводле «Праграмы дзеянняў», складзенай Я. Тышкевічам. Камісія выпускала «[[Записки Виленской археологической комиссии]]», краязнаўчыя працы. Члены камісіі і супрацоўнікі пастаянна праводзілі абмен навуковай інфармацыяй, кнігамі, наладжвалі сустрэчы з навуковымі арганізацыямі [[Англія|Англіі]], [[Швецыя|Швецыі]], [[Францыя|Францыі]], [[Швейцарыя|Швейцарыі]] і інш. краін. Пасля [[Паўстанне 1863-1864|паўстання 1863-1864]] на Беларусі, у Польшчы і Літве ўлады прызналі «шкоднымі» экспанаты віленскай археалагічнай камісіі і паводле загаду генерал-губернатара [[М. М. Мураўёў|М. М. Мураўёва]] камісія была закрыта.
 
{{літ|1={{крыніцы/ЭГБ|2}}}}