Розніца паміж версіямі "Этнічная тэрыторыя"

228 байтаў дададзена ,  13 гадоў таму
крыніца
(Новая старонка: {{зноскі}} '''ЭТН{{*|І}}ЧНАЯ ТЭРЫТ{{*|О}}РЫЯ''', тэрыторыя кампактнага рассялення пэўнага народа (...)
 
(крыніца)
{{зноскі}}
'''ЭТН{{*|І}}ЧНАЯ ТЭРЫТ{{*|О}}РЫЯ''', тэрыторыя кампактнага рассялення пэўнага [[народ]]а (этнасу), з якой цесна звязаны яго [[этагенез]] і этнічная гісторыя. Уласцівае кожнай этнічнай тэрыторыі [[геаграфічнае асяроддзе]] служыць не толькі сферай пражывання, але і жыццёваю асновай, што абумоўлівае спецыфіку гаспадарчых заняткаў і вытворчай культуры, арганічна ўваходзіць у паўсядзённы побыт, жывіць канкрэтнымі вобразамі духоўныя скарбы народа, яго [[мову]] і [[фальклор]]. У працэсе жыццядзейнасці чалавек мяняе аблічча навакольнага прыроднага асяроддзя, надае яму характар культурнага ландшафту, стварае гістарычную спадчыну.
 
Вызначэнне этнічнай тэрыторыі і яе межаў належыць да навуковых праблем. У некаторых выпадках этнічныя межы могуць супадаць з прыроднымі рубяжамі (вадападзеламі, ляснымі масівамі, воднымі перашкодамі), аднак звычайна этнічнае сумежжа ўяўляе сабой зону супольнага пражывання суседніх народаў, этнакультурныя элементы якіх пастаянна ўзаемадзейнічаюць, утвараючы пераходны (міжэтнічны) варыянт народнай культуры. Этнічная тэрыторыя можа змяняцца ў выніку гістарычных катаклізмаў, каланізацыі, міграцыйнага руху, асіміляцыі і інтэграцыі. Стабільнасць этнічнай тэрыторыі залежыць таксама ад яе дзяржаўнай самастойнасці і ўмоў міжнароднага жыцця. Нярэдкія выпадкі, калі этнічная тэрыторыя народа ўваходзіць у склад дзвюх і болей дзяржаў.
{{зноскі}}
 
* Цітоў В. Этнічная тэрыторыя // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 2. Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭн, 2003. – с. 271.
[[Катэгорыя:Народы]]