Саната: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўлена арфаграфія, лагічнасць артыкулу па магчымасці
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 10:
Так у канцы 18 ст. сфармаваўся тып класічнай (састаўной, цыклічнай) санаты з трох-чатырох частак. Ідэал дадзенай формы бачны ў творчасці [[Гайдан|Ё. Гайдана]] і [[Моцарт|В. А. Моцарта]]. Найбольшай жа вяршыняй у развіцці жанру сталі санаты Л. ван Бетховена. Асабліва гэта тычыцца яго 32 фартэпіянных санат, блізкіх да сімфанічных маштабаў. Сярод найбольш папулярных такія шэдэўры санат, як Патэтычная, Вальдштэйнаўская, Аппассіяната.
 
У творчасці кампазітараў-рамантыкаў адбывалася ўзбагачэнне і пераасэнсаванне жанру класічнай санаты (пераважна бетховенскага тыпу). Вялікі ўклад у развіццё санаты ўнеслі Г. Фарэ, Ф. Шапэн, Р. Шуман, Ф. Ліст, Ф. Шуберт, І. Брамс, Э. Грыг і інш. У іх творчасці ўзмацнілася тэндэнцыя да шырокай сімфанічнай трактоўкі жанру, паглыбілася кантрастнасць вобразаў. Імкненне да адзінства цыкла прыводзіць да стварэння адначасткавых санат (саната-фантазія «Па чытанні Дантэ» Ф. Ліста).
 
У канцы 19 — пачатку 20 стст. паўстаюць яркія тэндэнцыі да абнаўлення ў санатах французскіх кампазітараў, такіх як Г. Фарэ, П. Дюка, М. Равэль, К. Дэбюсі, рускіх кампазітараў, такіх як А. М. Скрабін, М. К. Метнер. У 20 ст. саната застаецца адным з вядучых музычных жанраў. Новыя вобразы і сродкі выразнасці істотна змяняюць яе аблічча. Да выдатных узораў сучаснай музыкі належаць санаты C. C. Пракоф'ева (10 для фартэпіяна, 2 скрыпічных), Д. Д. Шастаковіча (2 для фартэпіяна, 2 скрыпічных, віяланчэльныя), П. Хіндземіта (каля 30 санат амаль для ўсіх інструментаў), Б. Бартака (6 санат для розных саставаў). У 50-70-х гг. тэрмін «саната», як і ў далёкім мінулым, часам разумеецца толькі як абазначэнне інструментальнай п'есы (саната для віяланчэлі з аркестрам К. Пэндэрэцкага).
 
==Літаратура==