Ігнат Сымонавіч Анацэвіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
др →‎Сям'я: афармленне
Радок 20:
Скончыў Ваўкавыскае вучылішча (1789—1796), вучыўся ў Гродзенскай акруговай школе (1796—1797)<ref>Памылковыя паведамленні пра навучанне Анацэвіча ў Гродзенскім павятовым вучылішчы тлумачацца тым, што яно было адчынена (29.9.1797) на базе школы, зачыненай раней у тым годзе. Габрусевіч.</ref>, настаўніцкай семінарыі ў Элку<ref>Тады — на прускай Беласточчыне.</ref> (1801—1802). Атрымаў узнагароду міністра адукацыі і каралеўскую стыпендыю на двухгадовае навучанне ў Кёнігсбергскім універсітэце. Вучыўся там з 1802<ref>Паводле сучасных звестак, жыў у Кёнігсбергу з ліпеня 1802, хоць у літаратуры звычайна называюць 1803. Габрусевіч.</ref>, быў высока ацэнены прафесурай, атрымаў падоўжанне каралеўскай стыпендыі яшчэ на два гады, і скончыў універсітэт у 1806. Выкладаў польскую мову, пачаткі рускай мовы, займаў пасаду афіцыйнага перакладчыка [[прускія каралі|прускага караля]]; працаваў у Кёнігсбергу да 1809. Вучыўся ў Віленскім універсітэце (1810—1811), атрымаў званне магістра філасофіі. Выкладаў на публічных курсах для дзяржаўных служачых усеагульную гісторыю, права і палітэканомію. З 1813 — настаўнік Беластоцкай гімназіі., з 1817 — памочнік дырэктара. З восені 1818 — намеснік прафесара ў Віленскім універсітэце, чытаў курс усеагульнай гісторыі (1818—1821), расійскай статыстыкі і дыпламатыі (з 1821). Абраны экстраадынарным прафесарам (28.6.1827). Пасля выкрыцця арганізацыі «Патрыёты Айчыны» (восень 1827) быў палічаны тым, хто сваім уплывам падштурхнуў моладзь да дысідэнцтва. Арыштаваны ў лютым 1828, у маі 1828 высланы з Вільні ў Малую Бераставіцу. Пераехаў у Пецярбург (1834). Працэс Анацэвіча цягнуўся да 21.2.1836, калі Сенат вызваліў яго ад суда і следства. Працаваў у [[Археаграфічная камісія|Археаграфічнай камісіі]] (з 1834)<ref>З акладам 1500 рублёў асігнацыямі (400 рублёў срэбрам) у год. Габрусевіч.</ref>
 
== Сям'я ==
Паходзіў з сям'і Сымона Анацэвіча, уніяцкага святара, настаяцеля Малабераставіцкай царквы. Звестак аб маці няма. Браты  — Міхаіл, Антон.
 
{{зноскі}}
 
{{літ|1=[[С. А. Габрусевіч]]. Прафесар Ігнат Анацэвіч — пачынальнік айчыннай гістарыяграфіі // {{крыніцы/Заходні рэгіён 2006}} }}
== Літаратура ==
{{літ|1=* [[С. А. Габрусевіч|Габрусевіч С. А.]]. Прафесар Ігнат Анацэвіч  — пачынальнік айчыннай гістарыяграфіі // {{крыніцы/Заходні рэгіён 2006}} }};
* Габрусевіч С. А., Марозава С. В. Прафесар Ігнат Анацэвіч. Жыццё. Спадчына / С. А. Габрусевіч, С. В. Марозава. — Гродна: ГрДУ, 2005. — 216 с. ISBN 985-417.
 
{{DEFAULTSORT:Анацэвіч Ігнат}}
 
[[{{ns:category}}:Асобы]]
[[{{ns:category}}:Постаці беларускай гістарыяграфіі]]