Розніца паміж версіямі «Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар францысканцаў (Ашмяны)»

няма тлумачэння праўкі
др
[[Image:Catholic church of Franciscan 2, Ashmiany.jpg|thumb|Руіны касцёлу францысканцаў у Старой Ашмяне]]
 
'''Францішканскі касцёл і кляштар Найсвяцейшай Панны Марыі ў Старой Ашмяне''' (зараз ускраек горада [[Горад Ашмяны|Ашмяны]]) з'явіліся на мяжы [[14 ст.|14]] і [[15 ст.]]. Першая згадка, якая з пэўнасцю звязаная з храмам у Старой Ашмяне, адносіцца да [[1407]] г., калі [[Войцех Манівід]] запісаў яму падданых у вёсцы Мірклішкі<ref> Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej / Codex diplomaticus ecclesiae cathedralis necnon Dioeceseos Vilnensis. T. 1, Krakow, 1948. Дакумент №46</ref>. Захаваўся таксама дакумент [[1497]] г., якім пэўны Юрый Яновіч запісвае фундуш «да Блаславёнай Панны ў Старой Ашмяне да канвента братоў ордэну святога Францыска»<ref>Ibid., Дакумент №448</ref>. Такім чынам згадкі ў літаратуры, пачынаючы з 19 ст., што кляштар заснаваны ў [[1505|1505 г.]] [[Аляксандр Ягелончык|Аляксандрам Ягелончыкам]], яўна памылковыя; праўдападобна, Аляксандр проста дадаткова фундаваў гэты кляштар. Пасля падзелу францысканскага ордэна ў [[1517]] Ашмянскі кляштар падпарадкоўваўся Літоўскай кантраце Польска-Чэшскай правінцыі [[Канвентуальныя францысканцы|францысканцаў канвентуальных]]<ref>K. Kantak. Najważniejsze rękopisy franciszkańskie bibliotek wileńskich, Ateneum Wileńskie, 1928, 14.</ref>. У інвентары касцёла [[1585]] сярод кніг упамінаецца вельмі рэдкі антыфанар (кніга літургічных спеваў) на пергаменце. У [[1659|1659 г.]] збудаванні кляштара разбураны. У [[1822]] пабудаваны класіцыстычны зальны касцёл. У [[1832|1832 г.]] кляштар закрыты, кляштарныя будынкі знішчаныя, а касцёл перароблены на склад, затым пашкоджаны ў войнах, у цяперашні час у руінах.
 
Найстарэйшыя часткі сучаснай руіны (ніжняя частка сцен ва ўсходняй палове храма) адносяцца да гатычнага стылю і з'яўляюцца рэштамі касцёла, узведзенага, праўдападобна, у кан. [[15 ст.|15]]–пач. [[16 ст.]]<ref>А. Кушнярэвіч, А. Брыль. Готыка ў Ашмянах, Бел. гіст. час. №10, 2010.</ref> Падчас вайны ў сярэдзіне [[17 ст.]] драўляныя будынкі кляштара былі знішчаныя пажарам, але ў хуткім часе адноўленыя, а касцёл перароблены і патынкаваны. У [[1812]] касцёльны будынак быў часткова разбураны, у [[1822]] адбудаваны у стылі класіцызму. У [[1832|1832 г.]] кляштар закрыты, кляштарныя будынкі знішчаныя, а касцёл перароблены на склад, затым пашкоджаны ў войнах, у цяперашні час у руінах.
 
{{зноскі}}
2 541

праўка