Розніца паміж версіямі "Янка Чарапук"

24 байты дададзена ,  10 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
(Новая старонка: ''''Янка ЧАРАПУК''' (Іван Антонавіч Чарапук, псеўд. Янка Змагар; 12(24).8.1896, мяст. Новы...')
 
 
==Біяграфічны нарыс==
Скончыў прыватную мужчынскую гімназію Відэмана ў [[Пецярбург]]у (1914), вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага універсітэта. Пасля Лютаўскай рэвалцыі 1917 ініцыятар стварэння ў Пецярбургу грамадскай культурна-асветнай арганізацыі "Вольныя беларусы", супрацоўнічаў з украінскімі нацыянальнымі дзеячамі, сакратар пецярбургскага прадстаўніцтва (місіі) Цэнтральнай украінскай рады. Пазней у [[Кіеў|Кіеве]], супрацоўнік Міністэрства замежных спраў [[УНР]], член Беларускай рады на Украіне, ініцыятар стварэння партыі беларускіх незалежных рэвалюцыянераў. З канца 1918 на Гродзеншчыне, член [[БПС-Р]]. Удзельнік [[Беларускі з'езд Віленшчыны і Гродзеншчыны|Беларускага з'езда Віленшчыны і Гродзеншчыны]] (ліпень 1919), сакратар [[Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гродзеншчыны|Цэнтральнай беларускай рады Выеншчыны і Гродзеншчыны]]. Друкаваўся ў газетах "Беларусь" і "Родны край" (Гродна), "Наша думка". 3 канца [[1919]] у [[Рыга|Рызе]], сакратар [[Вайскова-дыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі|Вайскова-дытаматычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі]], член Беларускай калоніі ў Латвіі, адначасова дыпламат. кур'ер пры [[Урад БНР|ўрадзе БНР]] на чале з [[А. Луцкевіч]]ам. У снежні 1919 кааптаваны ў склад [[Рада БНР|Рады БНР]], пасля яе палітычнага расколу прыхільнік урада В. Ластоўскага. 21.12.1919 у час транзітнага праезду з Берліна ў Латвію арыштаваны літоўскімі ўладамі і на месяц зняволены ў турму. Як паўнамоцны прадстаўнік БПС-Р і прадстаўнік урада БНР удзельнічаў у канферэнцыі беларускіх сацыялістычных партый (красавік [[1920]]) і канферэнцыі беларускіх дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў (чэрвень 1920) у Рызе. У жніўні 1920 узначальваў дэлегацыю [[БНР]] на міждзяржаўнай канферэнцыі балтыйскіх дзяржаў. У [[1921]] прызначаны сакратаром Дыпламатычнай місіі БНР у [[Каўнас]]е. У лютым 1921 на ковенскай нарадзе прадстаўнікоў БПС-Р увайшоў у ініцыятыўную "тройку" па стварэнні Загранічнага камітэта партыі. Удзельнік [[Першая Усебеларуская канферэнцыя|Першай Усебеларускай канферэнцыі]] ў [[Прага|Празе]] (1921). 3 1922 у эміграцыі ў Амерыцы, жыў у [[Чыкага]]. Ініцыятар стварэння Беларускага народнага камітэта ў штаце [[Штат Ілінойс|Ілінойс]] (пазней Беларускі народны саюз), адзін са стваральнікаў Беларуска-Амерыканскага нацыянальнага клуба. Падтрымліваў цесныя сувязі з [[В. Ластоўскі]]м і [[К. Душэўскі]]м у Каўнасе, [[Т. Грыб]]ам у Празе, з грамадскімі і маладзёжнымі арганізацыямі [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] і [[Чэхаславакія|Чэхаславакіі]], збіраў грошы для матэрыяльнай падтрымкі беларускага студэнцтва і школьнінтва Заходняй Беларусі. У [[1935]] ініцыіраваў стварэнне Беларуска-Амерыканскага грамадзянскага задзіночання. У кастрычніку [[1941]] адзін з арганізатараў Беларуска-Амерыканскай нацыянальнай рады, якая ставіла за мэту дабрачынную дапамогу ахвярам вайны ў Беларусі (існавала да сярэдзіны 1990-х г.). Уваходзіў у міжнародную каталіцкую арганізацыю "Рыцары Калумба" (меў вышэйшую 4-ю рыцарскую ступень). У пасляваенны час удзельнічаў у грамадска-палітычным жыцці беларускай дыяспары [[ЗША]].
 
==Бібліяграфія==