Іоў (Патрыярх Маскоўскі): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: bg, en, fr, pl, tr
WETTQ (размовы | уклад)
Радок 4:
== Жыццё і дзейнасць ==
 
У свеце Іван (Іаан). Нарадзіўся каля 1525 года ў Старыцы, па дасягненню паўнагоддзя прыняшпрыняў пострыг, далей стаў ігуменам (з 1566 па 1571 год) у Старыцкам Успенскім манастыры . Старыца з'яўлялася аднім з цэнтраў апрычыны, Іван Жахлівы звярнуў сваю ўвагу на ігумена і ў 1571 годзе перавёў яго ў [[Горад Масква|Маскву]] ў Сімонаў манастыр. У 1575 годзе стаў архімандрытам царскага Наваспасскага манастыра ў Маскве. З 1581 года епіскап Каломенскі. У Каломне быў да 1586 года, калі быў прызначаны архіепіскапам Растоўскім.
З сярэдзіны 1580-х гадоў блізкі спадвіжнік Барыса Гадунова, пры яго падтрымкі ўзведзен у мітрапаліты Маскоўскія (1586) і 26 студзеня(5 лютага н.ст) 1598 года пастаўлены Канстантынопальскім патрыярхам Іеряміей ІІ(які ў гэты час знаходзіўся ў Маскве) першым Патрыярхам Маскоўскім. Іоў далей падтрымліваў палітыку Гадунова. З галоўных царкоўных падзей яго патрыяршага жыцця — кананізацыя Васілія Блажэннага і Іосіфа Валоцкага, распаўсюджанне хрысціянства ў Паволж'е, якое заваявай Іван Жахлівы, і ў Сібіры, якую далучылі ў гады праўлення Гадунова.
Смерць Гадунова ў 1605 годзе і перамога Ілжэдзмітрыя І азначала і падзенне Іова. іоў адмовіўся прызнаваць Ілжэдзмітрыя І сынам Івана Жахлівага і патрабаваў ад жыхароў Масквы вернасці Фёдару Барысавічу, Ілжэдзмітрый і яго суплечнікі, «которые государю изменили, а тому вору и богоотступнику последуют и именуют его князем Дмитрием», былі аддадзены патрыярхам анафеме.