Заходняя Дзвіна: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 29:
 
== Агульнае ==
Пачынаецца на Валдайскім узвышшы з [[возера Каракіна]] (Цвярская вобл.) на вышыні 221 м над узроўнем мора, упадае ў Рыжскі заліў Балтыйскага мора. Цячэ на Беларусі пераважна з усходу на захад па Суражскай нізіне, паміж Гарадоцкім і Віцебскім узвышшамі і на большым сваім працягу — па Полацкай нізіне. Са старажытных часоў Заходняя Дзвіна — важны гандлёвы шлях, у 9—11 ст. па ёй праходзіла адно з асноўных адгалінаванняў [[Шлях з вараг у грэкі|шляху з варагаў у грэкі]]. Рака злучана [[Бярэзінская водная сістэма|Бярэзінскай воднай сістэмай]] (не дзейнічае) з [[Рака Дняпро|Дняпром]]. Суднаходства ажыццяўляецца ад Веліжа (Расія) да Верхнядзвінска, у ніжнім цячэнні (у межах Латвіі) — на асобных участках. Суднаходству перашкаджаюць парогі.
 
Жыўленне ракі мяшанае (пераважна снегавое з вялікай доляй грунтавога). Асаблівасць рэжыму — высокае веснавое разводдзе, нізкая летне-асенняя межань з частымі дажджавымі паводкамі, устойлівая зімовая межань. На перыяд веснавога разводдзя прыпадае 56% , летне-асеннюю межань 33% , зімовую — 11% гадавога сцёку. Веснавое разводдзе доўжыцца 60—70 дзён (з канца сакавіка да 1-й дэкады чэрвеня). Сярэдняя вышыня над самай нізкай межанню 4,4—9 м, найбольшы ўзровень у межах Беларусі 13,5 м (1931). Летне-асенняя межань (доўжыцца 4—5 месяцаў) нярэдка парушаецца дажджавымі паводкамі вышынёй да 6 м. Зімовая межань каля 70—80 дзён. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у 1-й дэкадзе красавіка. Найбольшая таўшчыня лёду 50—78 см (люты — сакавік). Веснавы ледаход 4—10 сутак. Найбольшы расход вады каля Віцебска 3320 м³/с (1991), Полацка 4060 м³/с (1956), найменшы адпаведна 8 м³/с (1940) і 25,4 м³/с (1938—39). Гадавы сцёк завіслых наносаў каля 320 тыс. т. Вада на працягу года (за выключэннем перыядаў веснавога разводдзя і летне-асенніх паводак) гідракарбанатна-кальцыевага класа з рэзка выражаным гідракарбанатным характарам.
Радок 36:
 
Рэчышча звілістае, зарастае пераважна каля берагоў. Шырыня яго да вусця р. Ула 60— 120 м, зрэдку да 190 м, каля мяжы з Латвіяй 100—140 м, зрэдку да 240 м. На рацэ існуюць парогі — на працягу 12 км вышэй Віцебска цягнецца Вярхоўскі парог, утвораны выхадам блізка да дзённай паверхні дэвонскіх даламітаў: парожыстыя ўчасткі трапляюцца ў сутоках Дзісны і Заходняй Дзвіны каля г. Дзісна, а таксама каля г. Верхнядзвінск. Дно пясчана-камяністае і пясчанае або пясчана-галечнае. Берагі ўмерана-стромкія, супясчаныя, радзей — пясчана-гліністыя з валунамі, вышынёй да 8 м, зрэдку да 22 м.
 
== Суднаходства ==
Са старажытных часоў Заходняя Дзвіна — важны гандлёвы шлях, у 9—11 ст. па ёй праходзіла адно з асноўных адгалінаванняў [[Шлях з вараг у грэкі|шляху з варагаў у грэкі]]. Рака злучана [[Бярэзінская водная сістэма|Бярэзінскай воднай сістэмай]] (не дзейнічае) з [[Рака Дняпро|Дняпром]].
 
Рака прыдатна для суднаходства ад Веліжа (Расія) да Верхнядзвінска, у ніжнім цячэнні (у межах Латвіі) — на асобных участках.
 
Рэгулярнае пасажырскае суднаходства на Дзвіне пачалося з 1892 г., калі ў гэтых мясцінах з'явіліся параходныя кампаніі. Параходы "Атлет", "Борец", "Гигант", "Силач" бралі на борт не больш за 20 пасажыраў і развозілі іх паміж Веліжам і Бешанковічамі.
 
Падчас Грамадзянскай вайны на Дзвіне джейнічала Западнадзвінская ваенная флатылія, якая была сфарміраван ў 1919 г. з 21 баявога карабля. База флатыліі размяшчалася ў Віцебску.
 
У наш час Дзвіна як транспартная артэрыя амаль не выкарыстоўваецца.
 
== Экалагічныя мерапрыемствы ==
Для памяншэння забруджвання Зах. Дзвіны на прамысловых і камунальных прадпрыемствах ствараюцца ачышчальныя збудаванні, вядзецца кантроль за гідратэхнічным рэжымам ракі, аднак стан ракі пакуль не паляпшаецца. У 1990 уг. ў Наваполацку адбыласяздарылася аварыя, якая аказала адмоўны ўплыў на іхтыяфауну да самага вусця ракі, падобная аварыя адбылася і ў 2007 годзе.
 
== У Сеціве ==