Палеаграфія: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Новая старонка: '''ПАЛЕАГРАФІЯ''' ({{lang-el|παλαιός}} – старажытны; {{lang-el|γραφω}} – пішу), [[дапаможныя гістарычныя н...
(Няма розніцы)

Версія ад 12:25, 30 чэрвеня 2007

ПАЛЕАГРАФІЯ (грэч. παλαιός – старажытны; грэч. γραφω – пішу), дапаможныя гістарычныя навукі, якая вывучае знешнія прыкметы рукапісных помнікаў у гістарычным развіцці.

Агульнай палеаграфіі не існуе, у залежнасці ад алфавітаў, а таксама і моў, палеаграфія падзяляецца на арабскую, армянскую, грузінскую, глаголіцкую, грэчаскую, індыйскую, кірыліцкая, кітайскую, лацінскую і г.д. Напрыклад, славянская палеаграфія, у залежнасці ад мовы і асаблівасцяў культурнага развіцця, падзяляецца на балгарскую, беларускую, заходнеславянскую, украінскую, рускую і сербскую.

Асноўная задача палеаграфіі – вывучэнне знешніх прыкмет старажытных рукапісаў для вызначэння часу і месца іх стварэння. Вывучэнне знешніх прыкмет таксама дазваляе вызначыць аўтарства, гісторыю стварэння, устанавіць аўтэнтычнасць, выявіць падробкі і г. д.

Прадметам палеаграфіі з’яўляецца вывучэнне менавіта старажытных, або тых, што прынамсі маюць прыкметы старажытнасці, рукапісных помнікаў пісьменнасці як такой, г. зн. такіх, прызначэнне якіх павінна было служыць сродкам перадачы інфармацыі, але не прадметаў матэрыяльнай культуры, якія маюць якія-небудзь напісанні. Надпісы на побытавых прадметах, вышыўкі тэкстаў на прадметах з тканіны, напісанні літарных і лічбавых знакаў на помніках архітэктуры, скульптуры, жывапісу, манетах, пячатках, камянях не ўваходзяць у прадмет палеаграфіі.[1] Палеаграфія не займаецца экспертызай сучаснаых даследчыку почыркаў ці рукапісаў, хаця ў метадзе даследавання і экспертызы ёсць пэўная агульнасць.

Метад палеаграфіі параўнаўчы, заключаецца ў вывучэнні знешніх прыкмет старажытных рукапісаў, месца і час стварэння якіх вядомы [2] і супастаўленні вынікаў гэтага вывучэння са знешнімі прыкметамі помнікаў, месца і час стварэння якіх невядомы. Таксама палеаграфія, у пэўнай ступені, вывучае змест і асаблівасці мовы помнікаў, бо асаблівасці мовы сведчаць аб месцы стварэння помніка.

Палеаграфія датуе помнікі даволі вялікімі адрэзкамі часу – ад 10 да 200 гадоў, бо змены ў знешніх прыкметах стражытных рукапісаў адбываліся марудна. Таксама даволі шырока вызначаецца месца напісання – краінай ці рэгіёнам, які імкнецца да пэўнага культурнага цэнтра.

Зноскі

  1. Беларуская палеаграфія, як і некаторыя іншыя, з-за браку старажытных пісьмовых крыніц (да XIII ст.) выкарыстоўвае даныя вывучэння і гэтых напісанняў.
  2. З пастаўленых аўтарамі храналагічных і тапалагічных дат ці дзякуючы згадцы вядомых гістарычных падзей і асоб.