Ліён Жуо: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Ліён Жуо''' (фр. Léon Jouhaux) (1 ліпеня 1879, Парыж, - 28 красавіка 1954, Парыж) — рэфармісц...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:47, 21 лістапада 2010

Ліён Жуо (фр. Léon Jouhaux) (1 ліпеня 1879, Парыж, - 28 красавіка 1954, Парыж) — рэфармісцкі дзеяч французскага і міжнароднага прафсаюзнага руху.

Біяграфія і палітычная дзейнасць

У 1909-40 і 1945-47 сакратар французскай Усеагульнай канфедэрацыі працы (УКП). У пачатку 20 ст. падтрымліваў анарха-сіндыкалісцкія «ультралевыя» лозунгі, у гады 1-й сусветнай вайны 1914-18 стаў правадніком палітыкі «святога яднання» і супрацоўніцтва з буржуазіяй. Уваходзіў у склад французскай дэлегацыі на Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919-20. Быў членам Міжнароднага бюро працы пры Лізе Нацый. У 1919-40 адзін з лідэраў Амстэрдамскага інтэрнацыяналу прафсаюзаў. Супернік Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі і камуністычнага руху. Выступаў супраць стварэння адзінага працоўнага фронту. У 1947 адзін з арганізатараў расколу ВКТ і стварэння прафесійнага аб'яднання «Форс уврыер», які Жуо спрабаваў супрацьпаставіць УКП. У 1947 Жуо быў абраны старшынёй Эканамічнага савета Францыі, у 1949 - старшыня Савета Еўрапейскага руху.

Нобелеўская прэмія