Лестэр Боўлс Пірсан: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Лестэр Боўлс Пірсан''' (1897-1972) — прэм'ер-міністр Канады (1963-1968). Кар'еру пачынаў у дыпл...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:55, 21 лістапада 2010

Лестэр Боўлс Пірсан (1897-1972) — прэм'ер-міністр Канады (1963-1968).

Кар'еру пачынаў у дыпламатычнай службе, з 1941 года працаваў у МЗС Канады, з 1945 года пасол Канады ў ЗША, кіраўнік канадскай дэлегацыі ў ААН (1948-1952), старшыня Генеральнай Асамблеі ААН (1952-1953).

Атрымаў Нобелеўскую прэмію міру за свае намаганні па мірным ўрэгуляванні Суэцкага крызісу.

З 1948 года член парламента, дэпутат ад Ліберальнай партыі, працаваў у кабінеце Сэн-Ларана, пасля паразы лібералаў на выбарах 1958 года стаў кіраўніком партыі. Лічыцца адным з стваральнікаў сучаснай сістэмы сацыяльнага забеспячэння Канады, увёў у абарачэнне канадскі сцяг і гімн.