Аун Сан Су Чжы: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Аун Сан Су Чжы''' (нар. 19 чэрвеня 1945) - м'янманскі палітычны дзеяч, лідэр апазіцыі ваен...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:41, 21 лістапада 2010

Аун Сан Су Чжы (нар. 19 чэрвеня 1945) - м'янманскі палітычны дзеяч, лідэр апазіцыі ваеннай хунты, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1991).

Нарадзілася ў Рангуне (Бірма), дачка лідэра руху за незалежнасць Бірмы Аун Сана, забітага ў 1947 годзе. Аун Сан Су Чжы пакінула Бірму ў 1960 годзе, скончыла Оксфардскі ўніверсітэт, жыла ў Англіі.

У 1972 годзе выйшла замуж за тыбетолага Міхаэля Эйрыса. У іх нарадзілася двое сыноў.

У 1988 годзе вярнулася ў Бірму. У верасні 1988 года стала адным з лідэраў апазыцыйнай Нацыянальнай лігі за дэмакратыю. На выбарах у маі 1990 года НЛД атрымала больш за 80% месцаў у парламенце М'янмы, аднак кіруючы рэжым ігнараваў вынікі выбараў. Лаўрэат прэміі памяці прафесара Торолфа рафт (1990). У кастрычніку 1991 года Аун Сан Су Чжы стала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру, аднак улады не дазволілі ёй выехаць за мяжу, каб атрымаць узнагароду. З 1989 па 1995 і з 2000 па 2002 знаходзілася пад хатнім арыштам. У траўні 2003 года зноў была арыштаваная, пазней змешчаная пад хатні арышт, які падоўжыўся на гэты раз да 13 лістападзе 2010 года. Аун Сан Су Чжы прысвечана песня Walk On групы U2.

У 2008 годзе ўзнагароджана вышэйшай узнагародай ЗША - Залаты медалём Кангрэса.