Кольскі паўвостраў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: az:Kol yarımadası
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Паўвостраў
[[Выява:Murman region.png|thumb]]
|Назва = Кольскі паўвостраў
|Карта = Murman region.png
|Месца =
|lat_dir =N |lat_deg =68 |lat_min = |lat_sec =
|lon_dir =E |lon_deg 36= |lon_min = |lon_sec =
|region = RU
|CoordScale = 5000000
|Акваторыі =
|Плошча = 100000
|Вышыня =
|Краіна = [[Расія]]
|Вобласць = [[Мурманская вобласць]]
|Насельніцтва =
|Год =
|Выява =Jeziorko Imandra i Chibiny.JPG
|Памер=300px
|Подпіс =Возера [[Імандра]]
}}
{{вызнч|1=Кольскі паўвостраў}}, [[паўвостраў]] на паўночным захадзе Еўрапейскай часткі [[Расія|Расіі]], у [[Мурманская вобласць|Мурманскай вобласці]]. Абмываецца [[Баранцава мора|Баранцавым]] і [[Белае мора|Белым]] морамі. Плошча каля 100 тыс. км².
 
У заходняй частцы — горныя масівы: [[Хібіны]] (вышыня да 1200 м) і [[Лавазёрскія тундры]] (вышыня да 1120 м).
[[Катэгорыя:Геаграфія Расіі]]
 
На поўначы — тундравая расліннасць, паўднёвей [[лесатундра]] і [[тайга]].
 
== Гісторыя ==
[[Выява:Tabularussiae.jpg|thumb|Фрагмент карты «Tabula Russie» [[1614]] год]]
Да пачатку [[XX стагоддзе]]а Мурманам звалі толькі [[Мурманскі бераг|паўночнае ўзбярэжжа паўвострава]] — ад [[Мыс Святы Нос|Святога Носа]] да [[Нарвегія|нарвежскай]] межы, але ў далейшым гэта паняцце пашырэла, і цяпер пад ім маецца на ўвазе ўвесь Кольскі паўвостраў. Паўднёвае ўзбярэжжа паўвострава гістарычна падзяляюць на [[Церскі бераг|Церскі]] і [[Кандалакшскі бераг]]і.
 
== Клімат ==
Клімат паўвострава разнастайны. На поўначы, [[Гальфстрым| які саграваецца цёплай плынню]], ён субарктычны марскі. Да цэнтра паўвострава кантынентальнасць нарастае — тут клімат умерана-халодны. Сярэднія тэмпературы студзеня-лютага ад мінус 8-11 °C на поўначы паўвострава да мінус 13-15 °C у цэнтры; ліпеня, адпаведна, ад плюс 8-11 °C да плюс 12-14 °C. Снег лажыцца ў кастрычніку і цалкам сыходзіць да сярэдзіны мая (у горных раёнах напачатку чэрвеня).
 
== Гідралогія ==
[[Выява:Umbozero.jpg|thumb|right|450px|[[Умбозера]]]]
Па Кольскім паўвостраве працякаюць [[Рэкі Мурманскай вобласці|шмат рэк]]: [[Паной]] (гэта самая доўгая рака на паўвостраве), [[Рака Тулома|Тулома]] (самая паўнаводная рака паўвострава), [[Рака Варзуга|Варзуга]], [[Рака Кола|Кола]], [[Рака Ёканга|Ёканга]], [[Рака Церыберка|Церыберка]], [[Рака Варон'я|Варон'я]], [[Рака Умба|Умба]] і інш. Паўвостраў [[Азёры Мурманскай вобласці|багаты азёрамі]], самыя буйныя — [[Імандра]], [[Умбозера]], [[Возера Лавазера|Лавазера]]. Вадаёмы багатыя рыбай: [[сёмга]] і палія, [[сіг]], [[стронга]], [[харыус]], [[шчупак]] і інш. У морах, якія абмываюць паўвостраў, у багацці [[трэска]], [[камбала]], [[палтус]], [[мойва]], [[селядзец]], [[краб]], [[марская капуста]].
 
== Карысныя выкапні ==
Радовішчы [[апатыт]]а-[[нефелін]]авых руд ([[Хібіны]]), [[Жалезная руда|жалеза]], [[нікель|нікеля]], [[Металы плацінавай групы|плацінавых металаў]], [[Рэдказямельныя элементы|рэдказямельных металаў]], будаўнічых і ювелірна-вырабных камянёў.
 
У [[1970]] годзе тут была закладзена [[Кольская звышглыбокая свідравіна]]. У [[1994]] годзе яе глыбіня склала рэкордныя 12262 метра.
 
== Ваеннае карыстанне ==
На паўвостраве размешчана мноства баз [[паўночны флот|Паўночнага флота]].
 
У заліве Андрэева напачатку [[1980-я|1980-х]] было створана сховішча для [[радыеактыўнасць|слаба-радыёактыўных]] адыходаў, папярэдне разлічанае на 5 гадоў. У 2007 году там захоўваліся каля 20 тысяч адпрацаваных паліўных стрыжняў з атамных падводных лодак і ледаколаў.
 
Нарвегія, ужо выдаткаваўшы каля 12,5 мільёнаў даляраў на іх захаванне, патрабуе грунтоўны рамонт змешчаных у дрэнным стане сховішчаў і ператранспартыроўку адыходаў у новыя доўгачасовыя сховішчы.
 
 
[[Выява:Panorama Kola.jpg|thumb|center|upright=2|900 px|Панарама Кольскага паўвострава каля Мурманска]]
 
== Глядзіце таксама ==
* [[Паўвостраў Рыбацкі]]
* [[Паўвостраў Сярэдні]]
 
== Спасылкі ==
* [http://www.kolamap.ru Карты Кольскага паўвострава]{{Ref-ru}}
* [http://skazmurman.narod.ru Казачны Мурман]{{Ref-ru}}
* [http://wiki.web.ru/wiki/Кольскі_паўвостраў Мінералы Кольскага паўвострава]{{Ref-ru}}
 
[[Катэгорыя:Паўвостравы Мурманскай вобласці]]
[[Катэгорыя:Баранцавае мора]]
[[Катэгорыя:ГеаграфіяБелае Расіімора]]
[[Катэгорыя:Лапландыя]]
 
[[ar:شبه جزيرة كولا]]