Шарліз Тэрон: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Шарліз Тэрон''' (афрыкаанс Charlize Theron; 7 жніўня 1975, Бэноні, ПАР) — амерыканская кі...'
(Няма розніцы)

Версія ад 21:11, 22 лістапада 2010

Шарліз Тэрон (афрыкаанс Charlize Theron; 7 жніўня 1975, Бэноні, ПАР) — амерыканская кінаактрыса паўднёваафрыканскага паходжання, якая стала вядомай у канцы 1990-х гадоў дзякуючы ролям у фільмах «Два дні ў даліне», «Магутны Джо Янг», «Адвакат д'ябла» і «Правілы вінаробаў». Атрымаўшы высокія ацэнкі крытыкаў і шэраг кінаўзнагарод за ролю серыйнай забойцы Эйлін Уорнас у фільме «Монстар», Тэрон першай з афрыканцаў была ўдастоена прэміі «Оскар» за выкананне тут галоўнай ролі. Пасля яна была яшчэ раз намінаваная на «Оскара» за ролю ў фільме «Паўночная краіна».