Розніца паміж версіямі "Савецкі партызанскі рух (1941—1944)"

значэнне - ініцыятыва
(колькасці часткова)
(значэнне - ініцыятыва)
 
Камуністычная партыя паспяшалася ўзяць партызанскую барацьбу, якая пачала складвацца стыхійна, пад свой кантроль<ref>У кантэксце..., С.107.</ref>. Так, у дырэктыве СНК СССР і ЦК УКП(б) (29.6.1941) да партыйных органаў была пастаўлена задача арганізацыі партызанскіх атрадаў і дыверсійных груп. Публічна агучаная прамова І. В. Сталіна (3.7.1941) заклікала да "усенароднага супраціўлення ворагу". Пастанова ЦК УКП(б) "Аб арганізацыі барацьбы ў тыле германскіх войск" (18.7.1941) патрабавала, каб партызанскі рух фармаваўся не толькі з партыйных актывістаў, але і наогул з усяго насельніцтва акупаваных тэрыторый.
 
Адзначаецца, што значэнне прамовы Сталіна было не толькі ў прадвызначэнні савецкай палітыкі, але і ў тым, што ва ўмовах тагачаснай жорсткай рэгламентаванасці грамадства прамова давала свайго роду дазвол на самастойныя дзеянні, пазбаўляла ад страху за выяўленую ініцыятыву, і многіх заахвоціла застацца ў нямецкім тыле і ўступіць у партызанскую барацьбу<ref>Гісторыя Беларусі Т.5, С.490,491.</ref>.
 
Першае паведамленне Савінфармбюро аб баявых дзеяннях партызанаў было агучана 5.7.1941.