Адкрыць галоўнае меню

Змены

99 байтаў дададзена ,  9 гадоў таму
дадатак
'''Мінскае ўзвышша''' займае найбольш высокую частку [[Беларуская града|Беларускай грады]] і ўсёй [[Беларусь|Беларусі]]. На ўзвышшы размешчана сталіца Беларусі г. [[Мінск]], большыя або меншыя часткі [[Барысаўскі раён|Барысаўскага]], [[Валожынскі раён|Валожынскга]], [[Вілейскі раён|Вілейскага]], [[Дзяржынскі раён|Дзяржынскага]], [[Крупскі раён|Крупскага]], [[Лагойскі раён|Лагойскага]], [[Маладзечанскі раён|Маладзечанскага]], [[Мінскі раён|Мінскага]], [[Смалявіцкі раён|Смалявіцкага]] раёнаў [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]].
 
Узвышша працягнулася з паўднёвага захаду на паўночны ўсход больш чым на 150  км, з захаду на ўсход, у самым шырокім месцы, амаль на 120  км; плошча 7,3 тыс. км². Узвышша мяжуе на поўдні са Стаўбцоўскай раўнінай, на ўсходзе з Верхнебярэзінскай нізінай і Цэнтральнабярэзінскай раўнінай, на поўначы са Свянцянскімі градамі, на Захадзе з [[Ашмянскае ўзвышша|Ашмянскім узвышшам]] і Нарачана-Вілейскай нізінай. Вылучаюцца тры найвышэйшыя пункты Беларусі  — [[Дзяржынская гара]] (345 м [[вышыня НУМ|над узроўнем мора]]), [[Гара Лысая, Мінскі раён|Лысая гара]] (342 м) і [[Гара Маяк, Валожынскі раён|Маяк]] (335 м). Над суседнімі нізінамі і раўнінамі ўзвышша прыўзнята на 150  м і больш. Рэльеф буйна-ўзгорысты, градава-ўзгорысты і ўзгорысты, перасечаны рачнымі далінамі, лагчынамі, месцамі шматлікімі ярамі. Трапляюцца озавыя грады і камавыя масівы.
 
На Мінскім узвышшы вылучаюць асобныя часткі, якія маюць сваю геалагічную гісторыю і сваё аблічча  — Лагойскае ўзвышша, Івянецкае, Радашковіцкае і Плешчаніцкае ўзвышшы. Паводле новых даследаванняў да Мінскага ўзвышша трэба адносіць і Валожынскае ўзвышша, якое па традыцыі разглядаюць яго як усходняе крыло Ашмянскага ўзвышша.
 
Мінскае ўзвышша складзена з уласна ледавіковых (марэна) і водна-ледачіковых (пяскі і [[жвір]]) адкладаў, якія намножыліся за час не менш як трох зледзяненняў. Паўднёвыя і паўднёва-ўсходнія схілы ўзвышша месцамі ўкрыты лёсападобнымі пародамі, што намножыліся ў час апошняга паазерскага зледзянення, калі [[ледавік]] падступаў да Мінскага ўзвышша.
 
На ўзвышшы выяўлены радовішчы пяску, жвіру, керамічнай сыравіны, падземных, у тым ліку мінеральных вод.
 
Мінскае ўзвышша з'яўляецца часткай [[водападзел]]у паміж басейнамі рэк [[Балтыйскае мора|Балтыйскага]] і [[Чорнае мора|Чорнага]] мораў. На яго схілах бяруць пачатак рэкі: басейна [[Нёман]]а  — [[Вілія]] і яе левыя прытокі [[Сэрвач]], Дзвінаса, Ілія; [[Заходняя Бярэзіна]] з Іслаччу, Сула і Уса. Тут пачынаюцца таксама рэкі басейна [[Дняпро|Дняпра]]  — дняпроўская [[Бярэзіна]] і яе прытокі [[Поня]], [[Гайна]], [[Пліса]], [[Свіслач]], [[Пціч]]. Для водазабеспячэння і адпачынку насельніцтва створаны вадасховішчы на Свіслачы ([[Заслаўскае вадасховішча]], Крыніца, Дразды), на р. Вяча (Вяча), на р. Пціч (Воўчкавіцкае). Па тэрыторыі ўзвышша праходзіць канал [[Вілейска-Мінская водная сістэма|Вілейска-Мінскай воднай сістэмы]]. Найбольшая разаранасць (каля 50 %) на поўдні ўзвышша. Лясістасць на поўначы да 40-50 % (хваёвыя бары), на поўдні паніжаецца да 10-20 %. Балоты нешматлікія, пераважна асушаныя. Пашыраны яры.
 
Мінскае ўзвышша вылучаецца маляўнічасцю краявідаў. Тут знаходзяцца Купалаўскі мемарыяльны запаведнік "«Вязынка"», спартыўны комплекс "«Раўбічы"», курорты, зоны адпачынку.
 
== Гл. таксама ==
 
* [[Аляхновічскае ўзвышша]]
 
{{зноскі}}
Геаграфія Беларусі: Энцыкл. даведнік. - — Мн.: БелЭн, 1992. - — С. 62-63.
{{Рэльеф Беларусі}}