Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе: Розніца паміж версіямі

футбольны турнір сярод беларускіх каманд
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе''' — спаборніцтва паміж лепшымі прафесійным...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:31, 24 лістапада 2010

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе — спаборніцтва паміж лепшымі прафесійнымі футбольнымі клубамі Беларусі, якое праводзіцца ў межах чэмпіянату Беларусі па футболе. Яе пераможца аб'яўляецца чэмпіёнам Беларусі па футболе.

Спаборніцтва

Пачынаючы з сезону 2010г. кожны клюб гуляе з кожным іншым тры разы: на полі якога суперніка будзе праходіць адзін матч з трох, а на якім два вырашаецца падчас лёсавання. За кожную перамогу клубу налічваюцца тры пункты, за нічыю — адзін, за паразу — нуль. У канцы кожнага сезону некалькі клубаў з найменшай колькасцю ачкоў пераходзяць у першую лігу, а з яе такая ж колькасць клубаў пераходзіць у вышэйшую лігу. Пачынаючы з 2010г. некалькі клубаў з вышэйшай і першай ліг гуляюць у турніры за права выступаць у наступным годзе ў вышэйшай лізе. Пераможца лігі атрымлівае залатыя медалі чэмпіянату Беларусі па футболе і права прадстаўляць у наступным сэзоне Беларусь у Лізе Чэмпіёнаў. Прызёры гуляюць у Лізе Еўропы. Клуб, які стаў чэмпіёнам лігі пяць разоў (не абавязкова запар), мае права змясціць выяву залатой зоркі на сваёй эмблеме.

З 2004 году для атрымання права на ўдзел ў вышэйшай лізе клубы павінныя прайсці працэс ліцэнзавання ад БФФ.

Сучаснасць

Удзельнікі сезону 2010 году

З сэзону 2010 году ў вышэйшай лізе выступаюць 12 камандаў, якія гуляюць у 3 кругі (кожны клюб згуляе 33 матчы)[1]. Апошні клуб выбывае у першую лігу. Перадапошні гуляе серыю з дзвюх матчаў з другой камандаў першай лігі за права гуляць у вышэйшай лізе ў наступным сезоне.

Гісторыя

Першы чэмпіянат Беларусі быў разыграны ў 1992г. У ім удзельнічалі прадстаўнік БССР у вышэйшай лізе чэмпіянату СССР Мінскае Дынама, яшчэ пяць камандаў, якія гулялі ў іншых лігах саюзнага чэмпіяната, і дзесяць камандаў з чэмпіянату БССР. Паколькі было прынята рашэнне аб тым каб перайсці ад прынятага у СССР футбольнага календара, калі чэмпіанат пачынаўся увесну, а заканчаўся восенню на "еўрапейскую" сістэму восень-вясна, то першы чэмпіянат быў разыграны ў адзін круг. Розыгрыш чэмпіянату такім чынам працягваўся да сезону 1994-1995г.г., пасля чаго зноў перайшлі на "вясну-восень".

Колькасць камандаў, якія гулялі ў лізе вагалася паміж 14 і 16 (у сезоне 1992-1993г.г. іх было 17), пакуль у 2010г. ліга не была скарочана да 12 клубаў. Тады ж пачалі і гуляць у тры груга.

Пераможцы

Сезон Пераможца Агульная колькасць перамог Другое месца Трэцяе месца
2010 БАТЭ Барысаў 7 Шахцёр Салігорск Мінск
2009 БАТЭ Барысаў 6 Дынама Мінск Дняпро Магілёў
2008 БАТЭ Барысаў 5 Дынама Мінск МТЗ-РІПА Мінск
2007 БАТЭ Барысаў 4 Гомель Шахцёр Салігорск
2006 БАТЭ Барысаў 3 Дынама Мінск Шахцёр Салігорск
2005 Шахцёр Салігорск 1 Дынама Мінск МТЗ-РІПА Мінск
2004 Дынама Мінск 7 БАТЭ Барысаў Шахцёр Салігорск
2003 Гомель 1 БАТЭ Барысаў Дынама Мінск
2002 БАТЭ Барысаў 2 Нёман Гродна Шахцёр Салігорск
2001 Белшына Бабруйск 1 Дынама Мінск БАТЭ Барысаў
2000 Славія Мазыр 1 БАТЭ Барысаў Дынама Мінск
1999 БАТЭ Барысаў 1 Славія Мазыр Гомель
1998 Дняпро-Трансмаш Магілёў 1 БАТЭ Барысаў Белшына Бабруйск
1997 Дынама Мінск 6 Белшына Бабруйск Лакаматыў-96 Віцебск
1996 МВКЦ Мазыр 1 Дынама Мінск Белшына Бабруйск
1995 Дынама Мінск 5 МВКЦ Мазыр Дынама-93 Менск
19941995 Дынама Мінск 4 Дзвіна Віцебск Дынама-93 Мінск
19931994 Дынама Мінск 3 Дынама-93 Мінск КІМ Віцебск
19921993 Дынама Мінск 2 КІМ Віцебск Беларусь Мінск
1992 Дынама Мінск 1 Дняпро Магілёў Дынама Брэст

Удзельнікі сезону 2009 году

Удзельнікі сезону 2008 году

Удзельнікі сезону 2007 году

Удзельнікі сезону 2006 году

Удзельнікі сезону 2005 году

16 красавіка 2005 году пачаўся пятнаццаты чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Ён скончыўся 5 лістапада; пераможцам стаў салігорскі Шахцёр. У пачатку 2005 году не змаглі прайсці ліцэнзаванне (з фінансавых прычынаў) і ад удзелу ў вышэйшай лізе адмовіліся Тарпеда-СКА (Мінск) (заявіўся ў другую лігу) і Ведрыч (Рэчыца) (вярнуўся ў першую лігу, другое месца ў якой заняў па выніках 2004 году).

Удзельнікі сезону 2004 году

Крыніцы

Зноскі

Вонкавыя спасылкі