Філасофія жыцця: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
больш не распазнаецца як ізаляваны артыкул, removed: {{ізаляваны артыкул}}
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1=Філасофія жыцця}} — філасофская плынь канцeканца [[XIX ст.|XIX]] - пачатку [[XX ст.]]
 
Сфарміравалася ў Германіі. Яе прадвеснікам быў Ф.Шлегель, які ў сваіх "Трох лекцыях аб філасофіі жыцця" (1827) заклікаў адмовіцца ад блуканняў "у пустой прасторы абсалютнага жыцця" на карысць "духоўнаму ўнутранаму жыццю". У яе філасофскіх вытокаў быў [[Ніцшэ]] з яго крытыкай сучаснай навукі. Лозунг: "Абарона аўтаноміі гістарычнай навукі перад прыродазнаўствам".
Нямецкі гісторык Ф.Хайнеман вельмі дакладна вызначыў сутнасць і функцыянальную накіраванасць дадзенага накірунка, зазначыўшы, што Філасофія жыцця будуецца на пратэсце жыцця супраць перабольшанай ролі розуму ў сучасным грамадстве, на пратэсце душы супраць машыны і выкліканых ёю арэчаўлення, тэхнафікацыі і абяздушвання чалавека.
 
Выдзеліла ў якасці зыходнага паняцця "жыццё" як інтуітыўна спасцігальную цэласную рэальнасць, не тоесную ні духу, ні матэрыі. Адной з перадумоў яе ўзнікнення была адмова некаторых філосафаў ад гегельянства і нават, як следства, зварот да філасофіі Канта.