Розніца паміж версіямі "Амніёты"

2 байты дададзена ,  9 гадоў таму
др
няма тлумачэння праўкі
(Новая старонка: 'thumb|Чарапашка вылупляецца з яйка '''Амніёты''' (''Amniota'') — вышэйшыя пазваночн...')
 
др
'''Амніёты''' (''Amniota'') — вышэйшыя пазваночныя (у т.л. [[рэптыліі]], [[птушкі]], [[млекакормячыя]]), для якіх характэрна ўтварэнне вакол эмбрыёна зародкавых абалонак, у тым ліку амніятычнай, або амніёна (адсюль назва).
 
У адрозненне ад [[анамніанамніі|анамній]] эмбрыянальнае развіццё амніёт праходзіць у [[яйка]]х, якія адкладваюцца на сушы, або развіваюцца ў арганізме маці. Багатыя жаўтком яйкі амніёт, праходзячы па яйкаводзе, пакрываюцца бялковай і шкарлупіннай абалонкамі. Бялковая абалонка мае дастатковую колькасць вады для развіцця эмбрыёна, а шкарлупінная забяспечвае захаванне формы, абараняе ад высыхання, механічных пашкоджанняў, выконвае бар'ерную і іншыя функцыі. Па меры развіцця ў яйцы зародкавага дыску па яго краях утвараецца полая кальцавая складка. Пры разрастанні яна ўкрывае ўвесь зародак, утварае вонкавую (серозную) і ўнутраную (амніятычную) абалонку. Прастора паміж абалонкамі запаўняецца амніятычнай вадкасцю. Зародак плавае ў вадкасці, якая засцерагае яго ад высыхання, механічных пашкоджанняў і стварае адпаведнае асяроддзе. Для амніёт таксама характэрна развіццё алантоіса, або зародкавага мачавога пузыра, у які выдзяляюцца прадукты распаду. Прылягаючы да вонкавай абалонкі і маючы развітую капілярную сетку, алантоіс выконвае і дыхальную функцыю. Для дарослых амніёт характэрны больш прагрэсіўныя ў параўнанні з анамніямі рысы арганізацыі, звязаныя з жыццём на сушы (арагавенне скурных покрываў, павелічэнне дыхальнай паверхні лёгкіх, раздзяленне малога і вялікага кругоў кровазвароту, з'яўленне тазавых нырак, унутранага апладнення, вялікая рухомасць і дасканаласць апорна-рухальнага апарата, нервовай сістэмы і інш.).
 
[[Катэгорыя:Жывёлы]]