Адкрыць галоўнае меню

Змены

353 байты дададзена ,  9 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
Узвышша працягнулася з паўднёвага захаду на паўночны ўсход больш чым на 150 км, з захаду на ўсход, у самым шырокім месцы, амаль на 120 км; плошча 7,3 тыс. км². Узвышша мяжуе на поўдні са Стаўбцоўскай раўнінай, на ўсходзе з Верхнебярэзінскай нізінай і Цэнтральнабярэзінскай раўнінай, на поўначы са Свянцянскімі градамі, на Захадзе з [[Ашмянскае ўзвышша|Ашмянскім узвышшам]] і Нарачана-Вілейскай нізінай. Вылучаюцца тры найвышэйшыя пункты Беларусі — [[Дзяржынская гара]] (345 м [[вышыня НУМ|над узроўнем мора]]), [[Гара Лысая, Мінскі раён|Лысая гара]] (342 м) і [[Гара Маяк, Валожынскі раён|Маяк]] (335 м). Над суседнімі нізінамі і раўнінамі ўзвышша прыўзнята на 150 м і больш. Рэльеф буйна-ўзгорысты, градава-ўзгорысты і ўзгорысты, перасечаны рачнымі далінамі, лагчынамі, месцамі шматлікімі ярамі. Трапляюцца озавыя грады і камавыя масівы.
 
==Структура==
На Мінскім узвышшы вылучаюць асобныя часткі, якія маюць сваю геалагічную гісторыю і сваё аблічча — [[Аляхновіцкае ўзвышша]], [[Лагойскае ўзвышша]], [[Івянецкае ўзвышша|Івянецкае]], [[Радашковіцкае ўзвышша|Радашковіцкае]] і [[Плешчаніцкае ўзвышша|Плешчаніцкае]] ўзвышшы. Паводле новых даследаванняў да Мінскага ўзвышша трэба адносіць і [[Валожынскае ўзвышша]], якое па традыцыі разглядаюць яго як усходняе крыло Ашмянскага ўзвышша.
 
==Пароды==
Мінскае ўзвышша складзена з уласна ледавіковых (марэна) і водна-ледачіковых (пяскі і [[жвір]]) адкладаў, якія намножыліся за час не менш як трох зледзяненняў. Паўднёвыя і паўднёва-ўсходнія схілы ўзвышша месцамі ўкрыты лёсападобнымі пародамі, што намножыліся ў час апошняга паазерскага зледзянення, калі [[ледавік]] падступаў да Мінскага ўзвышша.
 
На ўзвышшы выяўлены радовішчы пяску, жвіру, керамічнай сыравіны, падземных, у тым ліку мінеральных вод.
 
==Гідаралагічныя асаблівасці==
Мінскае ўзвышша з'яўляецца часткай [[водападзел]]у паміж басейнамі рэк [[Балтыйскае мора|Балтыйскага]] і [[Чорнае мора|Чорнага]] мораў. На яго схілах бяруць пачатак рэкі: басейна [[Нёман]]а — [[Вілія]] і яе левыя прытокі [[Сэрвач]], Дзвінаса, Ілія; [[Заходняя Бярэзіна]] з Іслаччу, Сула і Уса. Тут пачынаюцца таксама рэкі басейна [[Дняпро|Дняпра]] — дняпроўская [[Бярэзіна]] і яе прытокі [[Поня]], [[Гайна]], [[Пліса]], [[Свіслач]], [[Пціч]]. Для водазабеспячэння і адпачынку насельніцтва створаны вадасховішчы на Свіслачы ([[Заслаўскае вадасховішча]], Крыніца, Дразды), на р. Вяча (Вяча), на р. Пціч (Воўчкавіцкае). Па тэрыторыі ўзвышша праходзіць канал [[Вілейска-Мінская водная сістэма|Вілейска-Мінскай воднай сістэмы]]. Найбольшая разаранасць (каля 50 %) на поўдні ўзвышша. Лясістасць на поўначы да 40-50 % (хваёвыя бары), на поўдні паніжаецца да 10-20 %. Балоты нешматлікія, пераважна асушаныя. Пашыраны яры.
 
==Выдатныя мясціны==
Мінскае ўзвышша вылучаецца маляўнічасцю краявідаў. Тут знаходзяцца Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка», спартыўны комплекс «Раўбічы», курорты, зоны адпачынку.
 
 
* [[Аляхновіцкае ўзвышша]]
* [[Лагойскае ўзвышша]]
 
{{зноскі}}
5 767

правак