Мінскае ўзвышша: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 14:
 
==Гідаралагічныя асаблівасці==
Мінскае ўзвышша з'яўляецца часткай [[водападзел]]у паміж басейнамі рэк [[Балтыйскае мора|Балтыйскага]] і [[Чорнае мора|Чорнага]] мораў. На яго схілах бяруць пачатак рэкі: басейна [[Нёман]]а — [[Вілія]] і яе левыя прытокі [[Сэрвач]], Дзвінаса, Ілія; [[Заходняя Бярэзіна]] з Іслаччу, Сула і Уса. Тут пачынаюцца таксама рэкі басейна [[Дняпро|Дняпра]] — дняпроўская [[Бярэзіна]] і яе прытокі [[Поня]], [[Гайна]], [[Пліса]], [[Свіслач]], [[Пціч]]. Для водазабеспячэння і адпачынку насельніцтва створаны вадасховішчы на Свіслачы ([[Заслаўскае вадасховішча]], Крыніца, Дразды), на р. Вяча (Вяча), на р. Пціч (Воўчкавіцкае). Па тэрыторыі ўзвышша праходзіць канал [[Вілейска-Мінская водная сістэма|Вілейска-Мінскай воднай сістэмы]].

==Расліннасць==
Найбольшая разаранасць (каля 50 %) назіраецца на поўдні ўзвышша. Лясістасць на поўначы складае да 40-50 % (хваёвыя бары), на поўдні паніжаецца да 10-20 %. Балоты нешматлікія, пераважна асушаныя. Пашыраны яры.
 
==Выдатныя мясціны==