Рыгор Пірамовіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др кат.
др Ці ён польскі пісьменнік? :) А мо ўкраінскі ці армянскі? :)))
Радок 1:
'''ПІРАМОВІЧ Рыгор''' [пол. ''Grzegorz Piramowicz'', [[Wp/be/25 лістапада|25 лістапада]] 1735 - [[Wp/be/14 лістапада|14 лістапада]] 1801], пісьменнік, праф. філасофіі ў Львове. Нарадзіўся ў Львове, у армянскай сям'і. Належаў да ордэну езуітаў.
 
Пасля забароны ордэна езуітаў П. перасяліўся ў Варшаву і ў 1774 г. быў прызначаны чальцом [[Wp/be/Адукацыйная камісія|Адукацыйнай камісіі]] Рэчы Паспалітай. Адначасова з 1774 быў пробашчам у [[Wp/be/вёска Кураў (Пулаўскі павет, Люблінскае ваяводства, Польшча)|Кураве]], а з 1776 і ў Коньскаволі. Пасля стварэння пры Адукацыйнай камісіі "Тоwarzystwa do ksiąg elementarnych", якое мела задачай выданне кніг для народнага чытання і выпрацоўку праграм выкладання ў пачатковых школах, П. выпрацаваў статут гэтага таварыства і стаў самым энергічным яго працаўніком. Пасля удзелу ў Таргавіцкай канфедэрацыі П. страціў усе свае пасады, змушаны быў шукаць прытулку па дварах магнатаў. Па нявысветленых падствах ён быў часова зняволены ў турму аўстра-венгерскім урадам (1797), пакінуў пасады ў Кураве і Коньскаволі. Памёр плябанам касцёла ў Межырычэ.
 
П. складаў вершы, віншавальныя оды, публіцыстычныя нарысы, складаў хрэстаматыі для пачатковых школ, прамовы на розныя ўрачыстыя выпадкі і д.т.п. З яго твораў (да 70) большасць застаецца ў рукапісах.